Святы Айцец прывітаў пілігрымаў з Беларусі і Украіны, якія прыбылі ў Рым з нагоды 150-годдзя кананізацыі св. Язафата Кунцэвіча.
24 чэрвеня беларуская дэлегацыя святароў на чале з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам і дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандрам Яшэўскім SDB прыняла ўдзел ва ўрачыстай Імшы, падчас якой біскупскае пасвячэнне прыняў новы Кіеўска-Жытомірскі ардынарый салезіянін кс. Віталій Крывіцкі SDB.
23 чэрвеня 2017 г. у Кіеўскім нацыянальным акадэмічным тэатры оперы і балета прайшла цырымонія ўручэння ордэна Францішка Скарыны Апостальскаму Нунцыю ва Украіне арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці.
24 чэрвеня ў мінскай архікатэдры дыякан Раман Страшко атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне, а выпускнік драгічынскай семінарыі Яўген Вінтаў — дыяканскае. Пасвячэнні ўдзяліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
22 чэрвеня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне-Паўднёвым прайшоў чацвёрты дзень IX Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Эўхарыстыю з удзельнікамі парафіяды ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Беатыфікацыя былога дапаможнага біскупа Магілёўскай дыяцэзіі Тэафілюса Матулёніса пройдзе 25 чэрвеня 2017 года ў Вільнюсе.
У пятніцу пасля актавы Божага Цела Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Гэтая ўрачыстасць выражае праўду, аб якой сказаў св. апостал Ян: “Бог ёсць любоў”.
Ён вучыўся ў Сарбоне, каб вярнуцца і развіваць Беларусь. Сталыпін называў яго «беларускім Бісмаркам». Чым яшчэ адметны Эдвард Вайніловіч, у гонар якога хочуць назваць сквер побач з Чырвоным касцёлам у Мінску?
22 чэрвеня ў Будслаў вырушылі пілігрымкі з Баранавіч і Ліды, якія з’яўляюцца самымі доўгімі па часе. Пешая пілігрымка Баранавічы-Будслаў яшчэ і самая працяглая — 293 км.
У Касцёле ў Беларусі працуюць два каледжы і дзве духоўныя семінарыі. Прапануем вашай увазе правілы для паступлення.
У Гродне стартавала IX Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, якая праходзіць пад дэвізам «Разам з Марыяй да Езуса». На сустрэчу прыехала рэкордная колькасць удзельнікаў — 557 чалавек з 40 парафій. У іх ліку і ўпершыню група дзяцей і моладзі з Мінска.
Прадстаўнікі 16 краін свету выступяць сёлета на XXII Міжнародным фестывалі духоўнай музыкі «Магутны Божа» ў Магілёве. Касцёл у Беларусі на фестывалі прадставяць моладзевыя гурты «Рыбы» і Laudans.
У Катэхетычным каледжы імя З. Лазінскага ў Баранавічах пачалі прыём дакументаў на 2017/2018 навучальны год. Навучанне ў каледжы адбываецца па чатырох накірунках.
Велапрабег быў арганізаваны пробашчам парафіі Свв. Пятра і Паўла кс. Янам Гавецкім і прайшоў на тэму «Дзеці Іўя за жыццё і мір». Мерапрыемства стала ўжо традыцыйным і сёлета праводзілася ў пяты раз.