Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак прывітаў пілігрымаў з Беларусі
Грэка-Каталіцкая Царква
26.06.2017 08:43

Святы Айцец прывітаў пілігрымаў з Беларусі і Украіны, якія прыбылі ў Рым з нагоды 150-годдзя кананізацыі св. Язафата Кунцэвіча.

З адмысловым зваротам ён звярнуўся 25 ліпеня на заканчэнне малітвы «Анёл Панскі», вітаючы прысутных на галоўнай ватыканскай плошчы вернікаў.

«Асабліва вітаю Вярхоўнага архіепіскапа, епіскапаў, святароў і вернікаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, як і пілігрымаў з Беларусі, якія ўзгадваць 150-годдзе кананізацыі св. Язафата. Духоўна далучаюся да Боскай Літургіі, якую вы неўзабаве будзеце цэлебраваць у базыліцы св. Пятра, просячы ў Пана для кожнага з вас аб мужнасці хрысціянскага сведчання і дары міру для дарагой украінскай зямлі», — сказаў Пантыфік.

Архіепіскап Полацкі Язафат Кунцэвіч быў кананізаваны ў 1867 г. папам Піем IX. Сёння яго рэліквіі захоўваюцца ў ватыканскай базыліцы св. Пятра.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.