Арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці ўручылі ордэн Францішка Скарыны |
Беларусь |
24.06.2017 20:12 |
23 чэрвеня 2017 г. у Кіеўскім нацыянальным акадэмічным тэатры оперы і балета прайшла цырымонія ўручэння ордэна Францішка Скарыны Апостальскаму Нунцыю ва Украіне арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці. Ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ўзнанагароду іерарху ўручыў пасол Беларусі ва Украіне Ігар Сокал. У мерапрыемстве прыняў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Арцыбіскуп Гуджэроцці прадстаўляў Апостальскі Пасад у Рэспубліцы Беларусь з 15 ліпеня 2011 года па 13 лістапада 2015 года.
Указ аб узнагароджванні былога Апостальскага Нунцыя ў Беларусі ордэнам Францыска Скарыны быў падпісаны 7 сакавіка 2017 г. Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Тады «за значны асабісты ўклад у развіццё культурнай спадчыны паміж Беларуссю і Ватыканам» было вырашана адзначыць ордэнам арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці і дырэктара ўстановы «Музеі Ватыкана» Антоніа Паалуччы. Арцыбіскуп Гуджэроцці ў сваёй прамове, дзякуючы за ўзнагароджванне, падкрэсліў:
Завяршаючы сваю прамову, іерарх Апостальскага Пасаду працытаваў верш Рыгора Барадуліна, скіроўваючы словы паэта да Беларусі: «Яе ўратавала ейная вера
Пасля цырымоніі ўручэння ордэна з нагоды свята Рэспублікі, якое будзе адзначацца ў Беларусі 3 ліпеня, на сцэне тэатра адбылося выступленне канцэрта Беларускага дзяржаўнага харэграфічнага ансамбля «Харошкі» з праграмай «Покліч продкаў». |