Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Да Марыі ў Будслаў: стартавалі першыя пілігрымкі — з Ліды і Баранавіч |
Беларусь |
22.06.2017 11:03 |
22 чэрвеня ў Будслаў вырушылі пілігрымкі з Баранавіч і Ліды, якія з’яўляюцца самымі доўгімі па часе. Пешая пілігрымка Баранавічы-Будслаў яшчэ і самая працяглая — 293 км.
У Баранавічах на распачацце шляху пілігрымы сабраліся ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай на святую Імшу ў 7.00, якую цэлебраваў біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка.
У першы дзень у пілігрымку вырушалі 120 чалавек. Апрача вернікаў з Пінскай дыяцэзіі ў ёй бяруць удзел пілігрымы з Івянца, Мінска, Кіева, Жытоміра і Санкт-Пецярбурга. Пілігрымка Ліда-Будслаў пераадолее шлях у 250 км. Для палявой кухні пілігрымкі ужо сёння зроблены запасы ў дзясяткі кілаграмаў самых розных крупаў (грэчка, рыс), макаронаў і дзясяткі банак з тушонкаю. (cath/kb) |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.