Прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні прайшлі ў мінскай архікатэдры |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
24.06.2017 19:40 |
24 чэрвеня ў мінскай архікатэдры дыякан Раман Страшко атрымаў
прэзбітэрскае пасвячэнне, а выпускінк драгічынскай семінарыі Яўген
Вінтаў — дыяканскае. Пасвячэнні ўдзяліў дапаможны біскуп
Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
У святочнай цэлебрацыі прыняло ўдзел шмат гасцей, якія разам з кандыдатамі раздзялілі радасць гэтай падзеі. «Ва ўрачыстасць нараджэння святога Яна Хрысціцеля Мінска-Магілёўская архідыяцэзія мае асаблівую нагоду для радасці, паколькі духавенства нашага лакальнага Касцёла павялічыцца на аднаго прэзбітэра і аднаго дыякана», — адзначыў у гаміліі біскуп Юрый Касабуцкі.
«У той момант, калі ты выбраў дарогу жыцця ў цэлібаце, ты адмовіўся ад заснавання сваёй сям'і. Аднак, увесь Касцёл цяпер становіцца тваёй сям'ёй», — адзначыў іерах, звяртаючыся да кандыдата ў дыяканы.
(cath/kb) |
Фотарэпартаж |