Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Рыбы» і Laudans прадставяць Касцёл Беларусі на фестывалі «Магутны Божа»
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
21.06.2017 08:51

Прадстаўнікі 16 краін свету выступяць сёлета на XXII Міжнародным фестывалі духоўнай музыкі «Магутны Божа» ў Магілёве. Касцёл у Беларусі на фестывалі прадставяць моладзевыя гурты «Рыбы» і Laudans.

Хрысціянскі музычны форум пройдзе з 26 чэрвеня па 3 ліпеня. У ім прымуць удзел харавыя калектывы з Латвіі, Літвы, Сербіі, Расіі, Беларусі, а таксама выканаўцы з Нігерыі, Ізраіля, Малдовы, Вялікабрытаніі, ЗША, Узбекістана, Грузіі, Сальвадору, Даніі, Украіны і Арменіі.

Таксама па тэме:

Праграма фэстывалю насычана падзеямі: цэлы тыдзень на вуліцах Магілёва будуць чутны духоўныя спевы і калакольны перазвон, штодня будуць праходзіць канцэрты духоўнай музыкі самых розных жанраў. Акрамя таго атмасферу свята падтрымае праграма гарадскіх мерапрыемстваў, прысвечаная святкаванню 750-годдзя ўсходняй сталіцы Беларусі.


Тым часам у галоўнай каталіцкай святыні Магілёўшчыны адбудуцца праслухоўванні ўдзельнікаў конкурсу харавых і вакальных калектываў.

Свята духоўнай музыкі «Магутны Божа» традыцыйна распачнецца з малітвы. У нядзелю 25 чэрвеня ў 9.00 адбудзецца Літургія ў праваслаўным катэдральным саборы Трох Свяціцеляў, а святая Імша у конкатэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі распачнецца ў 11.00.

Яна Шумская

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.