«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
13.06.2017 16:48 |
11 чэрвеня парафіяльная супольнасць Святога Антонія ў Віцебску перажывала вялікую і значную падзею — у гэты дзень адбылося асвячэнне аднайменнага касцёла. На ўрачыстасці прысутнічалі шматлікія вернікі не толькі з Віцебска, але з ўсёй дыяцэзіі.
Касцёл св. Антонія быў перабудаваны з Дома культуры Віцебскага вучэбна-вытворчага прадпрыемства «Галант». Касцёл атрымаў будынак 16 жніўня 2002 г.
«Знакам прысутнасці Бога» назваў у сваёй гаміліі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч той факт, што сённяшняя святыня, якая раней была клубам, стала Божым домам. Іерарх нагадаў, што ў савецкі час касцёлы нішчыліся, бо «перашкаджалі ідаэлогіі, якая пярэчыла існаванню Бога». Касцёл падчас перабудовы Біскуп Віцебскі прыгадаў, што ад шматлікай культавай спадчыны Віцебска ў савецкі час практычна нічога не засталося: святыні былі знішчаны ці прыстасаваныя для свецкіх патрэбаў. Іерарх звярнуў увагу прысутных на ідэю, якая была закладзена ў незвычайнае інтэр’ер касцёла — шэрыя сцены і падлога, вельмі ясны алтар — «знак той цемры, з якой выходзіць чалавек, у якой, шукаючы праўды, ён знаходзіць Бога». Роспісы ў касцёле сёння Падчас Імшы біскуп Віцебскі нагадаў, што калісьці касцёл святога Антонія будзе адбудаваны на гістарычным месцы, у цэнтры горада, і ў гэтай інтэнцыі маліліся святары і вернікі ў гэты дзень. Напрыканцы 1980-ых каталіцкае рэлігійнае жыццё ў Віцебску афіцыйна была адноўлена. Парафія ж св. Антонія Падуанскага была адроджана ў горадзе 1 красавіка 2001 г. — яе выдзелілі з віцебскай парафіі Святой Барбары. Арганізацыя новай парафіі была даручана айцам франшіканам. Першым святаром, які прыбыў сюды на служэнне, быў а. Сабін Яцэк Тлок OFM.
Так выглядала будынак касцёла да перабудовы Імша праходзіла ў адной з залаў былога клуба. Вось як узгадвае той час Эльвіра Карэліна: «У 1984 годзе на выпускным у школе я якраз танцавала ў той зале клуба. Цяпер жа мы яе перабудавалі пад месца малітвы». Першым пробашчам парафіі стаў прызначаны кс. Анджэй Бочар MS, які выконваў свае абавязкі ад жніўня 2002 г. да верасня 2003 г. Абавязкі вікарыя ў парафіі ў 2002 г. выконвалі ксёндз Віталій Галец і ксёндз Аляксандр Рагіня. Другі старшыня касцёльнага камітэта Віталій Кучынскі працягвае: «Будынак быў у жахлівым стане — працякаў дах, абшарпаныя сцены і падлога». Перш чым узяцца за рамонт будынка, спадар Віталій усталяваў на ім вялізны крыж. Адбылося гэта ў свята Узвышэння Святога Крыжа.
«Я хацеў, каб людзі бачылі, што тут моляцца католікі, — кажа мужчына. — Мы змайстравалі яго ў падвале майго дома разам з жонкай брата Аляксандра Карнійчука. Потым вернікі на руках перанеслі крыж з майго дому, а затым на вяроўках ўсцягнулі па сцяне наверх».
«Ёсць святары, якіх я называю “чыстай вады крыніца”, — яны цалкам аддаюць сябе іншым, жывуць для Бога і людзей. Вось такім святаром і з’яўляецца наш былы пробашч, а цяпер і наш біскуп», — адзначыў мужчына. Глядзіце таксама:
Вікарыямі ў час службы ксяндза Буткевіча ў парафіі былі кс. Віктар Місевіч (у 2004 г.), кс. Ян Пугачоў (у 2009 г.) і кс. Антон Лагунёнак (у 2012 - 2013 гг.). 29 лістапада 2013 г. ксёндз Алег Буткевіч быў прызначаны новым біскупам Віцебскай дыяцэзіі. 18 студзеня ў катэдральным касцёле яму была ўдзелена біскупская сакра, а ўжо на наступны дзень ён цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў гэтай парафіі ў якасці біскупа.
Знак нашай веры
|
Фотарэпартаж |