Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Літургія слова на перыяд Нараджэння Пана
Урачыстасць Нараджэння Пана святкуецца 25 снежня. Таямніца Уцелаўлення
Божага Сына ў літургіі святкуецца да нядзелі Хросту Пана, да таго часу,
калі Касцёл згадвае хрост Езуса ў Ярдане ўслед за ўрачыстасцю
Аб’яўлення Пана (6 студзеня), якую традыцыйна называюць святам Трох
Каралёў.