31 снежня — сёмы дзень у актаве Нараджэння Пана |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Ян 2, 18–21 Маеце памазанне ад Святога і ўсё ведаеце Чытанне Першага паслання святога апостала Яна. Дзеці, настала апошняя гадзіна, і як вы чулі, што прыйдзе антыхрыст, так і цяпер з’явілася шмат антыхрыстаў. Па гэтым мы і пазнаём, што настала апошняя гадзіна. Яны выйшлі ад нас, але не належалі да нас; бо калі б яны належалі да нас, то заставаліся б з намі; але сталася гэта, каб выявілася, што яны не належаць да нас. Вы ж маеце памазанне ад Святога і ўсё ведаеце. Я напісаў вам не таму, што вы не ведаеце праўды, а таму, што вы ведаеце яе, і што ўсялякі фальш не ад праўды. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 96 (95), 1–2. 11–12. 13 (Р.: 11а) Рэфрэн: Няхай радуюцца нябёсы і весяліцца зямля. 1. Спявайце Пану новую песню, * Рэфрэн: 11. Няхай радуюцца нябёсы і весяліцца зямля, * Рэфрэн: 13. Перад абліччам Пана, які прыходзіць, * Ян 1, 14а. 12а Слова сталася целам і пасялілася між намі. А тым, хто прыняў Яго, дало ўладу стаць Божымі дзецьмі. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 1, 1–18 Слова сталася целам + Пачатак святога Евангелля паводле Яна. На пачатку было Слова, Ян сведчыць пра Яго і ўсклікае, кажучы: Гэта быў той, пра якога я сказаў: за мною ідзе той, які апярэдзіў мяне, таму што быў раней за мяне. І з паўнаты Ягонай мы ўсе прынялі ласку замест ласкі. Бо Закон быў дадзены праз Майсея, ласка і праўда сталіся праз Езуса Хрыста. Бога ніхто ніколі не бачыў. Адзінародны Бог, які ва ўлонні Айца, Ён аб’вясціў. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 29.01.2010 15:10 |