5 студзеня — будзень |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Ян 3, 11–21 Мы перайшлі ад смерці да жыцця, таму што любім братоў Чытанне Першага паслання святога апостала Яна. Умілаваныя: Такая ёсць воля Божая, якую вы чулі ад пачатку, каб мы любілі адно аднаго. Не так, як Каін, які быў ад злога і забіў свайго брата. А дзеля чаго забіў яго? Бо ўчынкі яго былі благія, а брата ягонага — справядлівыя. І не здзіўляйцеся, браты, калі свет ненавідзіць вас. Мы ведаем, што перайшлі ад смерці да жыцця, таму што любім братоў. Хто не любіць, застаецца ў смерці. Кожны, хто ненавідзіць брата свайго, той чалавеказабойца, а ведаеце, што ніводзін чалавеказабойца не мае ў сабе жыцця вечнага. Па гэтым пазналі мы любоў, што Ён аддаў за нас сваё жыццё. І мы павінны аддаць жыццё сваё за братоў. Калі хтосьці мае дастатак у свеце і бачыць брата свайго ў нястачы, і закрывае перад ім сваё сэрца, то як любоў Божая можа жыць у ім? Дзеці, не будзем жа любіць словам ці моваю, але ўчынкам і праўдаю. І па гэтым пазнаем, што мы ад праўды, і супакоім перад Ім нашыя сэрцы. Бо калі сэрца нашае асуджае нас, то Бог большы за сэрца нашае і ведае ўсё. Умілаваныя, калі сэрца нашае не асуджае нас, то мы маем адвагу перад Богам. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 100 (99), 2. 3. 4. 5 (Р.: 2а) Рэфрэн: Усклікай Пану ўся зямля. 2. Усклікай Пану, уся зямля, * Рэфрэн: 3. Ведайце, што Пан ёсць Богам, * Рэфрэн: 4. Уваходзьце ў брамы Яго з падзякаю, † Рэфрэн: 5. Бо Пан ёсць добры, † прыйдзіце народы, пакланіцеся Пану, бо сёння на зямлю сышло вялікае святло. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 1, 43–51 Ты Сын Божы, Ты Валадар Ізраэля + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус вырашыў пайсці ў Галілею і, знайшоўшы Філіпа, кажа яму: Ідзі за Мною. Філіп жа быў з Бэтсаіды, з горада Андрэя і Пятра. Філіп знайшоў Натанаэля і сказаў яму: Мы знайшлі таго, пра каго пісалі ў Законе Майсей і прарокі, Езуса — сына Юзафа з Назарэту. Але Натанаэль сказаў яму: Ці можа быць штосьці добрае з Назарэту? Філіп адказаў яму: Ідзі і паглядзі. Езус, убачыўшы Натанаэля, які ішоў да Яго, сказаў пра яго: Вось сапраўдны ізраільцянін, у якім няма падману. Натанаэль сказаў Яму: Адкуль Ты ведаеш мяне? Езус сказаў яму ў адказ: Перш чым Філіп паклікаў цябе, Я бачыў цябе, калі ты быў пад смакоўніцаю. Адказаў Яму Натанаэль: Раббі, Ты Сын Божы! Ты Валадар Ізраэля! Езус сказаў яму ў адказ: Ці ты верыш, таму што Я сказаў табе, што бачыў цябе пад смакоўніцаю? Убачыш больш за гэта. І кажа яму: Сапраўды, сапраўды кажу вам: убачыце неба расчыненае і анёлаў Божых, якія ўзыходзяць і сыходзяць на Сына Чалавечага. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 29.01.2010 15:09 |