7 студзеня — будзень |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Ян 3, 22 — 4, 6 Правярайце духаў, ці яны ад Бога Чытанне Першага паслання святога апостала Яна. Умілаваныя: Аб чым ні папросім, атрымаем ад Яго, бо захоўваем запаведзі Ягоныя і робім тое, што Яму падабаецца. А запаведзь Яго такая, каб мы верылі ў імя Сына Яго Езуса Хрыста і любілі адно аднаго, як Ён загадаў нам. І хто захоўвае запаведзі Ягоныя, той жыве ў Богу, а Бог у ім. І па Духу, якога даў нам, мы даведваемся, што Ён жыве ў нас. Умілаваныя! Не кожнаму духу верце, але правярайце духаў, ці яны ад Бога, бо шмат ілжэпрарокаў з’явілася на свеце. Па гэтым распазнавайце Духа Божага: кожны дух, які вызнае, што Езус Хрыстус прыйшоў у целе, ёсць ад Бога; і кожны дух, які не вызнае Езуса, той не ад Бога; гэта дух антыхрыста, пра якога вы чулі, што ён прыйдзе і цяпер ужо ёсць на свеце. Дзеці! Вы ад Бога, таму перамаглі іх, бо той, хто ў вас, большы за таго, хто ў свеце. Яны са свету, таму і гавораць так, як свет, і свет слухае іх. Мы ад Бога. Хто ведае Бога, слухае нас, хто не ад Бога, той не слухае нас. Па гэтым і пазнаём духа праўды і духа фальшу. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 2, 7–8. 10–11 (Р.: 8а) Рэфрэн: Дам усе народы ў спадчыну Табе. 7. Абвяшчу пастанову Пана: Ён Мне сказаў: * Рэфрэн: 10. А цяпер, каралі, зразумейце, * пар. Мц 4, 23 Езус абвяшчаў Евангелле Валадарства і лячыў усялякую хваробу ў народзе. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 4, 12–17. 23–25 Наблізілася Валадарства Нябеснае + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Калі Езус пачуў, што Яна зняволілі, адышоў у Галілею. І, пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і пасяліўся ў Кафарнауме прыморскім, у межах Забулона і Нэфталіма. Так збылося сказанае прарокам Ісаяй, які кажа: Зямля Забулона і зямля Нэфталіма, З таго часу Езус пачаў прапаведаваць і казаць: Пакайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае. І хадзіў Езус па ўсёй Галілеі, навучаючы там у сінагогах і абвяшчаючы Евангелле Валадарства, і лячыў Ён усялякую хваробу і ўсялякую немач у людзей. І прайшла пра Яго чутка па ўсёй Сірыі. І пачалі прыводзіць да Яго ўсіх нямоглых, церпячых на розныя хваробы і слабасці, і апантаных, і эпілептыкаў, і спаралізаваных, і Ён вылечваў іх. За Ім ішлі вялікія натоўпы з Галілеі і Дэкаполіса, і з Ерузалема, і з Юдэі, і з-за Ярдана. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 29.01.2010 15:07 |