24 снежня — урачыстасць Нараджэння Пана |
Імша ў вігілію ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕІс 62, 1–5 Ты спадабаўся Пану Чытанне кнігі прарока Ісаі. Дзеля Сіёну не буду маўчаць,дзеля Ерузалема не супакоюся, пакуль не ўзыдзе, як святло, справядлівасць яго і яго збаўленне не запалае, як паходня. І ўбачаць народы тваю справядлівасць, і ўсе каралі – тваю славу; і назавуць цябе новым іменем, якое вызначаць вусны Пана. І будзеш каронаю славы ў руцэ Пана, і каралеўскай дыядэмай на далоні твайго Бога. Ужо не скажуць пра цябе: Пакінуты, – і зямлю тваю не будуць больш называць пустыняй. Але будуць называць цябе: Маё ўпадабанне ў ім, – а зямлю тваю замужняй, бо ты спадабаўся Пану, і зямля твая атрымае мужа. Бо, як юнак бярэ замуж дзяўчыну, так возьмуць цябе сыны твае; як жаніх радуецца нявесце, так узрадуецца табою твой Бог. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 89 (88), 4–5. 16–17. 27 і 29 (Р.: 2а) Рэфрэн: Міласэрнасць Пана ўсхваляць буду вечна. 4. Я заключыў запавет з выбраным Маім, * Рэфрэн: 16. Шчаслівы народ, які ведае радасны вокліч* Рэфрэн: 27. Ён будзе клікаць Мяне: Ты мой Айцец, * Дз 13, 16–17. 22–25 Сведчанне Паўла пра Хрыста, сына Давіда Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў. Калі Павел прыбыў у Антыёхію, што ў Галатыі, ён устаў у сінагозе, даў знак рукою і сказаў: Мужы Ізраэля і тыя, хто баіцца Бога, слухайце! Бог гэтага ізраэльскага народа выбраў айцоў нашых і ўзвысіў народ падчас знаходжання ў зямлі егіпецкай, і ўзнятаю рукою вывеў іх з яе. І пасля гэтага прызначыў Давіда каралём іхнім, пра якога і сказаў, засведчыўшы: Я знайшоў Давіда, сына Есэя, мужа па сэрцу Майму, які выканае ўсе жаданні Мае. З ягонага патомства, паводле абяцання, Бог вывеў для Ізраэля Збаўцу Езуса. Перад Ягоным прыйсцем Ян прапаведаваў хрост пакаяння ўсяму ізраэльскаму народу. Пад канец сваёй дзейнасці Ян сказаў: Я не з’яўляюся тым, кім вы лічыце мяне; але вось за мною ідзе той, каму я не варты развязаць сандалі на нагах. Гэта слова Божае. Заўтра будзе знішчана несправядлівасць зямлі, і Збаўца свету будзе валадарыць над намі. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 1, 1–25 Радаслоўе Езуса Хрыста, сына Давіда + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. Радаслоўе Езуса Хрыста, сына Давіда, сына Абрагама. Абрагам быў бацькам Ісаака; Ісаак — бацькам Якуба; Якуб — бацькам Юды і ягоных братоў; Юда быў бацькам Фарэса і Зары, маці якіх была Тамар. Фарэс быў бацькам Эзрома; Эзром — бацькам Арама, Арам – бацькам Амінадаба; Амінадаб — бацькам Наасона; Наасон — бацькам Сальмона; Сальмон — бацькам Бааза, а маці была Рахаб. Бааз быў бацькам Абэда, а маці была Рут. Абэд быў бацькам Есэя, а Есэй быў бацькам караля Давіда. Давід быў бацькам Саламона, а маці ягоная была ранейшая жонка Урыі. Саламон быў бацькам Рабаама; Рабаам — бацькам Абія; Абій — бацькам Асы; Аса — бацькам Язафата; Язафат — бацькам Ярама; Ярам — бацькам Осіі; Осія — бацькам Яатама; Яатам — бацькам Ахаза; Ахаз — бацькам Эзэхіі; Эзэхія —бацькам Манасэса; Манасэс — бацькам Амона; Амон — бацькам Ёсіі; Ёсія — бацькам Ехоніі і ягоных братоў падчас вавілонскага перасялення. А пасля вавілонскага перасялення Ехонія быў бацькам Салятыэля; Салятыэль — бацькам Зарабабэля; Зарабабэль — бацькам Абіюда; Абіюд —бацькам Эліяхіма; Эліяхім — бацькам Азора; Азор — бацькам Садока; Садок — бацькам Ахіма; Ахім — бацькам Эліюда; Эліюд — бацькам Элеазара; Элеазар — бацькам Маттана; Маттан — бацькам Якуба; Якуб — бацькам Юзафа, мужа Марыі, ад якой нарадзіўся Езус, званы Хрыстом. А ўсіх пакаленняў ад Абрагама да Давіда — чатырнаццаць, ад Давіда да вавілонскага перасялення — чатырнаццаць, і ад вавілонскага перасялення да Хрыста — чатырнаццаць пакаленняў. Такім было нараджэнне Езуса Хрыста: пасля заручынаў Маці Ягонай Марыі з Юзафам, перш чым пачалі жыць разам, яна зачала ад Духа Святога. Юзаф жа, муж яе, будучы справядлівым і не хочучы зняславіць Яе, хацеў патаемна адпусціць Яе. Калі ён надумаў гэта, вось анёл Пана з’явіўся яму ў сне і сказаў: Юзэфе, сыне Давіда, не бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо зачатае ў ёй, ёсць ад Духа Святога. Яна ж народзіць Сына, і дасі Яму імя Езус, бо Ён збавіць народ свой ад ягоных грахоў. А ўсё гэта сталася, каб збылося сказанае Панам праз прарока, які кажа: Вось Дзева зачне і народзіць Сына, і дадуць Яму імя Эммануэль, што азначае “з намі Бог”. Абудзіўшыся ад сну, Юзаф зрабіў, як загадаў яму анёл Пана, і прыняў жонку сваю, і не збліжаўся да Яе, аж нарадзіла Сына. І ён даў Яму імя Езус. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 25.01.2010 18:38 |