10 студзеня — будзень |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Ян 4, 19 — 5, 4 Хто любіць Бога, няхай любіць і брата свайго Чытанне Першага паслання святога апостала Яна. Умілаваныя: Мы любім Бога, бо Ён першы палюбіў нас. Калі б хто сказаў: Я люблю Бога, — а брата свайго ненавідзіць, ён ілгун, бо той, хто не любіць брата свайго, якога бачыць, не можа любіць Бога, якога не бачыць. І мы маем ад Яго такую запаведзь, каб той, хто любіць Бога, любіў і брата свайго. Кожны, хто верыць, што Езус ёсць Месія, ад Бога народжаны, і кожны, хто любіць таго, хто нарадзіў, любіць і народжанага ад Яго. Па тым пазнаём, што мы любім дзяцей Божых, калі любім Бога і выконваем запаведзі Яго. Бо любоў да Бога ёсць у тым, каб мы выконвалі Ягоныя запаведзі, а запаведзі Яго не з’яўляюцца цяжкімі. Бо ўсё, што народжана ад Бога, перамагае свет. І гэтай перамогай, якая перамагла свет, ёсць наша вера. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 72 (71), 1–2. 14 і 15bc. 17 (Р.: пар. 11) Рэфрэн: Усе народы свету будуць служыць Пану. 1. Божа, дай суд Твой каралю * Рэфрэн: 14. Ад крыўды і ўціску Ён выбавіць іхнія душы, * Рэфрэн: 17. Імя Ягонае будзе трываць навекі, * Лк 4, 18 Пан намасціў Мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім, паслаў Мяне абвяшчаць вызваленне палонным. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 4, 14–22а Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Езус вярнуўся ў моцы Духа ў Галілею і разышліся чуткі пра Яго па ўсёй ваколіцы. Ён навучаў ва ўсіх сінагогах, і ўсе Яго славілі. І прыйшоў Ён у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў паводле свайго звычаю ў дзень суботні ў сінагогу, і ўстаў, каб чытаць. І падалі Яму кнігу прарока Ісаі. Ён, разгарнуўшы кнігу, трапіў на месца, дзе было напісана: Дух Пана на Мне; І, закрыўшы кнігу, Ён аддаў яе слузе і сеў. І вочы ўсіх у сінагозе былі скіраваныя на Яго. І Ён пачаў гаварыць ім: Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі. І ўсе сведчылі Яму і здзіўляліся словам ласкі, якія выходзілі з вуснаў Ягоных. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 29.01.2010 15:08 |