Урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, Год В |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дан 7, 13–14 Улада Ягоная — вечная ўлада Чытанне кнігі прарока Даніэля. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 93 (92), 1ab. 1c–2. 5 (Р.: 1а) Рэфрэн: Пан валадарыць, Ён апрануўся ў веліч. 1. Пан валадарыць, * Рэфрэн: Так сусвет умацаваў, * Рэфрэн: 5. Сведчанні Твае вельмі праўдзівыя, * Рэфрэн: Ап 1, 5–8 Першародны сярод зямных валадароў учыніў нас валадарствам і святарамі для Бога і Айца Чытанне кнігі Апакаліпсіса святога апостала Яна. Ласка вам і спакой ад Езуса Хрыста, вернага сведкі, першароднага сярод памерлых і першага сярод зямных валадароў. Таму, хто любіць нас і хто праз сваю кроў вызваліў нас ад нашых грахоў, і ўчыніў нас валадарствам і святарамі для Бога і Айца свайго, Яму хвала і моц на вякі вечныя. Амэн. Вось Ён прыходзіць з аблокамі, і кожнае вока ўбачыць Яго і ўсе тыя, хто Яго працяў. І будуць аплакваць Яго ўсе пакаленні зямлі. Так, амэн. Я — Альфа і Амега, — кажа Пан Бог, — які ёсць, які быў і які прыходзіць, Усемагутны. Гэта слова Божае. Мк 11, 9–10 Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана!Благаслаўлёнае валадарства айца нашага Давіда, якое надыходзіць! Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 18, 33b–37 Ты кажаш, што Я Кароль + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Пілат спытаўся ў Езуса: Ты Кароль юдэйскі? Езус адказаў яму: Ці ад сябе ты кажаш гэта, ці іншыя сказалі табе пра Мяне? Пілат адказваў: Ці ж я юдэй? Твой народ і першасвятары выдалі Цябе мне. Што Ты зрабіў? Езус адказаў: Валадарства Маё не з гэтага свету. Калі б з гэтага свету было Маё Валадарства, то слугі Мае заступіліся б за Мяне, каб Я не быў выдадзены юдэям. Але цяпер Маё Валадарства не адгэтуль. Пілат сказаў Яму: Значыць, Ты Кароль? Езус адказаў: Ты кажаш, што Я Кароль. Я для таго нарадзіўся і для таго прыйшоў на свет, каб засведчыць аб праўдзе. Кожны, хто ад праўды, слухае голас Мой. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 04.11.2010 15:00 |