Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
07.07.2017 11:36

Чытанні>>>

Каментарый да літургіі

“Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас”.
 
Сёння Езус Хрыстус звяртаецца да нас, каб мы наблізіліся да Яго, зрабілі крок Яму насустрач і адкрылі свае сэрцы, каб мы даверылі Яму ўсе нашыя штодзённыя клопаты. Для гэтага нам неабходна вырвацца са свецкай мітусні, з’яднацца з Езусам у святой Камуніі, а Ён аздаравіць нашыя душы, бо толькі ў Богу мы зможам знайсці сапраўдны трывалы спакой.

Каментарый да літургіі слова


Літургія слова раскрывае нам сёння якасці Бога. Словамі псальма праславім Бога Усемагутнага за тое, што Ён – “міласэрны і ласкавы, доўгацярплівы і шматміласцівы, добры да ўсіх, верны ва ўсіх сваіх словах і святы ва ўсіх сваіх справах. Ён падтрымлівае ўсіх, хто падае, і падымае ўсіх прыгнечаных”. Але галоўнае, што Хрыстус – ціхі і пакорны сэрцам.

Святы апостал Павел робіць акцэнт на тым, што нам неабходна наследаваць Хрыстовага Духа, каб мець жыццё.

Малітва вернікаў

Да Бога, Айца Усемагутнага, узнясём нашы пакорныя малітвы, праслаўляючы Яго вернасць і міласэрнасць:

- Молімся за святы каталіцкі Касцёл, каб, нягледзячы на пераслед у сучасным свеце, з годнасцю абвяшчаў святое Евангелле. Цябе просім…
- Молімся аб новых пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця, каб было дастаткова працаўнікоў на Божай ніве. Цябе просім…
- Молімся за тых, каго зневажаюць і пераследуюць за веру ў Хрыста, каб не згубілі надзею на Божую міласэрнасць і справядлівасць. Цябе просім…
- Молімся за ўсіх хворых, церпячых, самотных, каб сэнс свайго жыцця і сапраўднай радасці яны знайшлі ў бязмежнай любові Хрыста. Цябе просім…
- Молімся за тых, хто не мае ў сэрцы спакою з-за розных штодзённых клопатаў і турбот, каб навучыліся давяраць Богу і прынялі ад Яго сапраўдны супакой. Цябе просім…
- Молімся за душы, якія церпяць у чыстцы, каб, ачышчаныя Найдаражэйшай Крывёю Хрыста, яны змаглі ўвайсці ў брамы вечнага Нябеснага Валадарства. Цябе просім…
- Молімся за ўсіх нас, сабраных на нядзельнай літургіі, каб, умацаваныя дарамі Духа Святога, мы дзяліліся з бліжнімі сапраўдным Божым спакоем. Цябе просім…

праз Хрыста, які з Табою і Духам Святым жыве і валадарыць на вякі вечныя. Амэн.

Падрыхтавала Анастасія-Алена Блусянкова

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)