Дарагія браты і сёстры! Навяртанне не значыць, што мы ўжо перастанем грашыць, што спыняцца нашыя дрэнныя звычкі, грахі, людская слабасць. Можа, гучыць гэта не зусім аптымістычна, але ў нашым жыцці схільнасць да граху не знікне. Толькі гэта не прычына, каб расчароўвацца ці знеахвочвацца.
Сённяшняя літургія Божага слова, асабліва Евангелле, паказвае нам мэту, да якой мы павінны імкнуцца. У асобе Панны Марыі гэтая мэта бачна дастаткова выразна. Мы можам значна лепш зразумець саміх сябе, прыняць сваю жыццёвую сітуацыю, калі разам з Марыяй у сэрцы прамовім: «Велічае душа мая Пана».
Нашае прапаведаванне без сведчання жыцця наўрад ці прамовіць да сучаснага чалавека, хутчэй за ўсё нашыя высілкі не прынясуць у такім выпадку вялікай карысці. Па сваёй сутнасці пераслед з'яўляецца пэўнага роду правакацыяй, выпрабаваннем, праверкай на нашую аўтэнтычнасць як вестуноў Евангелля і нашай веры таксама.
Свет, у якім мы жывем сёння, пакутуе ад хваробы сучаснасці, ён хворы на празмерны матэрыялізм, і таму патрабуе добрых святароў, законных асобаў, якія здольныя дапамагчы сучаснаму чалавеку заспакоіць голад духоўнага жыцця.
Мэтай і жаданнем Бога з’яўляецца нашае збаўленне. Таму нам не трэба баяцца Бога: Ён не хоча нас пакрыўдзіць, Ён ніколі не зробіць нам дрэнна, не будзе помсціць, караць нас, нават калі б меў для гэтага прычыны. Усё проста.
Хрыстус запрашае нас адкрыцца на дзейнасць Духа Святога, так як гэта зрабілі Яго Апосталы і вучні. «Спакой вам! ... Прыміце Духа Святога». Мы з вамі такія ж вучні, хоць і аддзяляе нас немалы прамежак часу ад падзеяў першай Пяцідзясятніцы.
Перажыванне таямніцы сувязі чалавека з Богам засяроджваецца вакол асобы Езуса Хрыста. Ён як адзіны пасрэднік збаўлення праз свайго Духа моліцца ў кожным з нас да Айца і ахвяруе сябе за нас. Езус праз сваё жыццё, словы і чыны вучыць нас уменню разумець і рэалізоўваць намеры Айца, Яго волю.
Праз сваю запаведзь Хрыстус хоча зрабіць нас больш уражлівымі на дар Божай любові, на жыццё, якое з яе вынікае. Гэта Бог першы нас палюбіў, гэта Ён нас выбраў. Толькі Ён першы і галоўны ініцыятар. Нам не трэба заслугоўваць Божую любоў — мы ўжо яе маем. Чыны нам патрэбныя, каб прыняць яе з Божых рук.
Ты не ведаеш куды ісці? Імкніся пазнаваць свайго Пана, і Ён пакажа табе сапраўдны шлях, ідучы якім, ты не згубіш свой арыенцір да вечнасці. Слухай Яго слова і пераможаш усялякую боязь і трывогу, якая можа цябе мучыць. Ён з’яўляецца дарогай і праўдай — як сам пра сябе кажа.
Дарагія! Нам можа здавацца, што сапраўдны пастыр працуе незалежна ад таго, патрэбен ён авечкам, ці не, што сапраўдная паслуга не павінна мець ні кроплі асабістай прывязанасці. Канешне, калі глядзець толькі тэарэтычна, то так. Але менавіта тут праходзіць тая ледзь заўважальная мяжа паміж пастырам і наймітам.
Сёння Езус Хрыстус запрашае нас, як калісьці сваіх вучняў, прайсці з Ім шлях з Ерузалема да Эмаус. Геаграфічна гэтае падарожжа складае каля 12 кіламетраў, аднак Хрыстус запрашае нас прайсці яго ў духоўным плане. Настаўнік з Назарэта хоча паказаць нам сэнс страчанай надзеі.
Перажываючы сёння, у другую Велікодную нядзелю, свята Божай Міласэрнасці, мы зноў вяртаемся да падзеяў, якія перамянілі свет, да падзеяў, якія нібы стварылі свет нанова. І ў цэнтры гэтых падзей — Хрыстус уваскрослы, які перамог смерць, уваскрос і жыве.
Літургія Пальмовай нядзелі запрашае нас разам з Хрыстом распачаць Вялікі тыдзень, які ўводзіць нас у таямніцу Яго мукі і смерці. Езус хоча, каб мы духоўным шляхам крочылі за Ім, не толькі з пальмамі, але і з крыжам. Урачысты ўваход у Ерузалем — гэта пачатак той місіі, якую Езус распачаў з любові, каб да канца выканаць таямніцу нашага збаўлення.
Жыццё сапраўднага хрысціяніна грунтуецца на тым, каб сваечасова пераключыцца ад уласнага імкнення «набываць і мець» на імкненне «любіць і быць» для іншых. А гэты жыццёвы прынцып вельмі цесна звязаны з цярпеннем і ахвярнасцю. Быць для кагосьці азначае заўсёды ахвяраваць свой час.
І вось той спрыяльны момант: Езус, праходзячы побач, убачыў гэтага сляпога чалавека, убачыў не толькі яго, але моцную веру і жаданне аздараўлення і таму без лішніх дыскусій Езус, зрабіўшы бруд са сліны і дакрануўшыся ёю да вачэй сляпога, сказаў яму, каб той пайшоў ды абмыўся ў сілаамскай купальні.