Святыя існуюць не дзеля таго, каб мы з імі спаборнічалі: хто лепшы і больш пабожны ў Валадарстве Нябесным. Але каб мы, даверыўшыся іх падтрымцы, гэтай еднасці Святых, смела крочылі па жыцці, ні на крок не адыходзячы ад мэты, якой ёсць нашае збаўленне.
Прыклад з Евангелля паказвае нам сёння, наколькі важна, нават, як здаецца, у безвыходнай сітуацыі, даверыцца Збаўцы і сказаць ад сэрца: “Езусе, Сыне Давіда, змілуйся нада мною”.
Нярэдка нашая малітва падобная да просьбы апосталаў з сённяшняга Евангелля. Мы хочам, каб Бог выконваў нашу волю, хочам Яго прымусіць, каб сваю волю дапасаваў да волі нашай.
Збаўца жадае, каб мы, жывучы паводле Евангелля і выконваючы верна Божыя запаведзі, ніколі не згубілі з вачэй сутнасці, а менавіта любові, якую ўклаў у іх Бог, каб мы станавіліся ў праўдзе перад самімі сабою, перад бліжнімі і перад Богам і былі свабоднымі ад yсялякага роду залежнасцяў.
Літургія слова гэтай нядзелі закранае тэму, вельмі важную і адначасова балючую не толькі для тагачаснага габрэйскага грамадства, але і для нашага грамадства сёння. Праблема разбітых сем’яў і шматлікіх разводаў для нас даўно ўжо не чужая.
Калі кіравацца чыста чалавечым разуменнем, то неаднаразова ў нас могуць апусціцца рукі, калі бачым так шмат людзей, якія крочаць шляхамі вельмі далёкімі ад Касцёла. Аднак дзейнасць Божай ласкі значна перавышае чалавечае разуменне, і гэта дазваляе нам давяраць моцнай малітве і нашай ахвяры.
Кожны веруючы ў сваім жыцці павінен прыняць дзіця і абняць яго так, як зрабіў гэта Езус: абняў дзіця, як каштоўны скарб. Можа, гучыць гэта дзіўна, але абняць дзіця пакліканы не толькі сужэнцы-бацькі, але і законная сястра, самотны чалавек, святар.
Наследуючы Езуса, мы фарміруем нашыя сэрцы на ўзор Ягонага сэрца. І Ён, калі мы па-сапраўднаму Яму даверымся і пачнем жыць паводле Ягоных словаў, прывядзе нас да свабоды, праўды, любові і шчасця.
Ці здольныя мы сёння сапраўды называцца «Хрыстовымі вучнямі сучаснасці»? Я мяркую, што здольныя... Толькі нам самім з рознага роду перашкодамі ўласнымі сіламі не справіцца.
Мы створаны да святасці, каб стаць шэдэўрам Божай любові. Дазволім жа Божай ласцы ўвайсці ў нашыя сэрцы праз Божае слова і будзьма ж яго выканаўцамі, а не толькі слухачамі.
Вось сапраўдны адказ веруючага чалавека: толькі Ты, Пане, маеш словы вечнага жыцця. Толькі Ты з’яўляешся нашым збаўленнем, таму я і мой дом будзем служыць Пану.
Дзякуючы мудрасці, злучанай з верай, чалавек становіцца перакананым у праўдзе словаў, якія прамовіў Езус, што менавіта Ён і ёсць той хлеб з неба, які дае вечнае жыццё.
Tаму, хто становіцца вучнем Бога, хто здольны падпарадкаваць Яму ўсё сваё жыццё, не патрэбныя ані дакладныя доказы, ані формулы, ані тэарэмы. Дастаткова толькі веры.
Cёння Езус у Евангеллі хоча вызваліць натоўп з жадання пастаяннага насычэння хлебам. Хлебам зямным.
Сёння Езус хоча нам сказаць, наколькі важны кожны чалавек для Бога, што менавіта той Божы вобраз і падабенства, якія былі дэфармаваны першародным грахом, дзякуючы Божай любові і збаўчым учынкам Езуса Хрыста былі адноўлены ў чалавеку.