Сёння радасны вокліч «Аллелюя, Хрыстус уваскрос!» разносіцца па ўсёй зямлі. І зноў мы становімся сведкамі Хрыста ўваскрослага, Эммануэля, Бога, які з намі.
Як важна стаць у праўдзе, маючы сваё асабістае меркаванне, і незалежна ад абставін быць верным гэтаму меркаванню. На гэта здольны толькі чалавек веры. А менавіта гэтаму і хоча нас навучыць сёння Хрыстус.
Езус заахвочвае кожнага з нас, каб мы, з адвагаю перамагаючы боязь, у пакоры сэрца прынялі ўвесь цяжар клопатаў і жыццёвага досведу. Калі ж такая гадзіна у нашым жыцці яшчэ не надышла, то будзьма адважнымі, каб стаць побач з тым чалавекам, які ў сваім жыцці такую балючую гадзіну перажывае.
У Езусе Хрысце рэалізоўваецца нашае збаўленне, бо праз муку і смерць Хрыста мы разам з Ім у надзеі пакліканы да ўваскрасення на вечнае жыццё. Таму няхай гэты інтэнсіўны перыяд нашага навяртання і надалей застаецца інтэнсіўным, каб не згубіць той надзеі, якая накіравана па-за нашае зямное жыццё.
Час Вялікага посту павінен абудзіць у нашым сэрцы руплівасць, падобную да руплівасці Езуса Хрыста. Нам не трэба замоўчваць грэх, нельга ісці на кампраміс з грахом, адзінае, што належыць учыніць — гэта звіць бізун і павыганяць са святыні нашага сэрца ўсё тое, што яе абражае і крыўдзіць.
Езус сёння запрашае нас на Гару перамянення, каб мы, зняўшы з сябе вопратку старога грэшнага чалавека, перамяніліся ў новага адкупленага чалавека, які ззяе беллю новай вопраткі, падобна як Хрыстус!
«На пачатку Вялікага посту Касцёл заклікае нас схіліць галаву перад Богам. Калі ж потым мы ўзнімем яе, то ўбачым Хрыста, Адкупіцеля чалавека, які ўсім сваім жыццём, а затым сваёю мукаю і смерцю вучыць нас, што гэта значыць: быць вольнымі».
Няхай Вялікі пост стане для нас глыбокім унутраным перажываннем, а не знешняй практыкай, каб кожны з нас у святле веры адчуў сваё месца і вартасць у гэтым свеце. Каб мы адчулі сваю унікальнасць, заснаваную на годнасці Божых дзяцей.
Езус Хрыстус сёння ўказвае на асаблівую годнасць кожнага чалавека. Гэтая годнасць праяўляецца ў тым, што Езус цэніць пракажонага, таксама як і іншага здаровага чалавека. І таму вяртае яму здароўе, каб паказаць, што ў Божых вачах усе аднолькавыя.
Сёння разам з вамі хачу паразважаць аб Езусе як лекары душы і цела. Сучасны свет, захоплены ростам высокіх тэхналогій, шматлікімі прамінальнымі марнасцямі, якія чамусьці лічыць за каштоўнасці, зусім забывае пра моц малітвы, праз якую Езус мае магчымасць падзейнічаць і аздаравіць чалавека.
Сённяшнія падзеі з Евангелля, якія адбываліся ў Кафарнауме, – гэта перасцярога для тых, хто ў сваёй веры пераацэньвае розум, а недаацэньвае волю.
Тысячы людзей жадаюць перажыць навяртанне. Яны заўважаюць, наколькі недасканалы і прамінальны гэты свет, у якім жывём. Яны адчуваюць патрэбу яго перамянення і ўпрыгожвання, але бывае, што не маюць для каго гэта ўчыніць.
У Езусе Хрысце мы пакліканы да вечнага жыцця. І як Хрыстус прыйшоў у гэты свет, каб выканаць волю свайго Айца, так і мы, паслухмяныя Яго настаўленню, прагнем выконваць Яго волю, каб апраўдаць годнасць Божага дзіцяці, да якой мы сталі ўзнесены праз хрост.
Няхай сённяшняе свята Хросту Пана будзе для кожнага з нас добрай нагодай, каб ад сэрца, шчыра падзякаваць Богу за гэты каштоўны дар, якім з'яўляецца хрост, і Эўхарыстыя, у якой мы разам удзельнічаем, і таксама іншыя сакрамэнты, дзякуючы якім мы ўзрастаем у любові і ласцы.
Урывак Евангелля, які мы сёння пачулі, ставіць перад намі шэраг пытанняў у кантэксце Божага Нараджэння. А менавіта: ці верым мы ў тое, што Бог сапраўды нарадзіўся, што Сын Божы стаўся чалавекам, Слова сталася Целам і пасялілася між намі? Ці верым усім сэрцам у гэтую праўду, пра якую чуем кожны год і аб якой вельмі часта забываемся?