Можна, канешне, падумаць, што мы не такія, як апостал Пётр або іншыя апосталы, але кожны веруючы чалавек мае Хрыстовую місію абароны і распаўсюджвання веры.
Ці лепшыя мы за тых людзей, якія паднялі руку на Езуса? Напэўна, кожны сам павінен адказаць на гэтае пытанне.
Бог вельмі жадае ўвайсці ў наша жыццё, Ён горача прагне, каб нашыя пошукі не былі дарэмнымі, але ўвайсці ў наша жыццё Ён можа толькі тады, калі мы самі гэтага прагнем.
Спрабуйма ж даверыцца Богу, а ўзорам гэтага даверу няхай будуць для кожнага з нас Марыя, Маці Езуса, і тыя паслухмяныя людзі, імён якіх не ведаем, якія выканалі даручаную Ім справу.
Няхай сённяшняе Божае слова, якое мы пачулі, абудзіць у нас прагненне адновы тых абяцанняў, якія ад нашага імя далі калісьці нашыя бацькі і хросныя, ці, можа, нават мы, калі прымалі хрост, будучы ўжо дарослымі.
Езус сёння кажа нам, што паколькі ніякая цемра Яго не агарнула, то і нас, веруючых у Яго, не агарне, бо з паўнаты Ягонай мы ўсе прынялі ласку, каб называцца і быць Божымі дзецьмі.
Як часта праз наша занядбанне губляецца пачуццё роднасці і блізкасці ў сям'і, губляецца ўзаемаразуменне. Каб гэтага не было, трэба нешта змяніць.
Для нас, якія належым да людзей святла – гэта ноч перамянення. Езус кожны дзень сярод нас, адзін раз нарадзіўся і застаўся з намі назаўсёды.
Прыклад Марыі не можа нас пакінуць абыякавымі ў адносінах да бліжніх, асабліва да тых, якія маюць патрэбу ў нашай дапамозе, а можа, як у выпадку Альжбеты, у нашай прысутнасці. Можа, мы і не маем што сказаць такому чалавеку, але тое, што мы побач, будзе больш вымоўна за ўсялякае слова.
Ставячы сёння ў цэнтр асобу Яна Хрысціцеля, Езус хоча кожнаму з нас паставіць некалькі пытанняў: якая ў нас вера і ці мы жывем ёй кожны дзень? Ці імкнемся да Божага Валадарства, у якім нават найменшы з’яўляецца большым за Яна Хрысціцеля?
Калі мы адпаведна падрыхтуем дарогу Пану, то Ён умацуе нас на нашай жыццёвай дарозе і дапаможа, каб наша адвэнтавае чаканне даўжынёй з жыццё было радасным спатканнем прыходзячага Пана ў славе Ягонай.
Няхай гэты невялікі перыяд стане для кожнага з нас незвычайным часам чакання, няхай не будзе ён для нас звычайнай фармальнасцю, але багатым духоўным вопытам на дарозе хрысціянскага ўдасканалення.
Езус Хрыстус, Валадар Сусвету, кіруе светам у імя любові, судзіць свет у імя праўды. Таму Ён і толькі Ён з’яўляецца адзіным, справядлівым Валадаром свету, які вучыць кожнага з нас быць верным праўдзе.
Тэма канца свету ў кожны час была інтрыгуючай і заўсёды цікавіла людзей, зрэшты, такая яна і зараз. Усё ж такі глабальны лёс свету не пакідае абыякавым чалавека, які ў ім жыве.
Бог кожнаму дае адпаведную колькасць дароў і чакае, калі мы іх творча выкарыстаем, чакае, калі нашыя дары прынясуць плён. Вось чаму так важна памнажаць нават самы просты і звычайны дар, які мы атрымалі ад Бога.