Літургія Адвэнту, якую зараз мы разам перажываем, стварае спрыяльныя ўмовы і атмасферу для таго, каб пераасэнсаваць сваё хрысціянскае жыццё, знайсці ў ім яшчэ больш глыбокі сэнс, адкрыць сваё пакліканне і заданне. Адкрыць або аднавіць.
Паставай чування напоўнена ўся сённяшняя літургія слова: чуваннем перад прыйсцем Пана. І яно нам прынясе не асуджэнне і пакаранне, але радасць, спакой і выкананне ўсіх нашых добрых і карысных мараў.
Езус Хрыстус Валадар Сусвету кіруе светам у імя любові, судзіць свет у імя праўды. Таму Ён і толькі Ён з’яўляецца адзіным, справядлівым Уладаром Свету, які вучыць кожнага з нас быць верным праўдзе..
Трыццаць трэцяя звычайная нядзеля, падчас якой збіраемся на гэтай супольнай Эўхарыстыі, паволі завяршае літургічны год і таму літургія слова на працягу апошніх тыдняў закранае тэму вечнага жыцця і ўваскрашэння. Усё часцей прыгадвае Парузію Пана — другое прыйсце Езуса Хрыста.
Езус нам не раскрывае падрабязна, як гэтае вечнае жыццё выглядае. Адзінае, што можам даведацца з Яго словаў, — што чалавек у вечнасці не будзе такім абмежаваным, як зараз. Яго натура зменіцца, магчыма, нават законы фізікі знікнуць; адзінае, што не зменіцца — гэта наша асоба.
Сёння Езус звяртаецца і да нашых сэрцаў падобнымі словамі: «…сёння Мне трэба быць у тваім доме!» Можа, зараз той уласцівы час, каб і нам злезці са смакоўніцы і запрасіць Езуса ў дом свайго сэрца? Давайце ж паспрабуем!
У гэтым і заключаецца сапраўднае прыніжэнне перад Богам: каб усвядоміць сваю людскую слабасць і адчуць неабходнасць Божага прабачэння. Не пералічваць перад Богам усе свае добрыя якасці, Ён і так без нас добра іх ведае, але прадставіць Яму тое, што патрабуе выпраўлення ў нашым жыцці.
Магчыма, нам здаецца, што мы не можам перамагчы нашыя цяжкія жыццёвыя сітуацыі, нашыя праблемы і выклікі, якія ставіць перад намі сучасны свет, лёс, жыццё ці іншыя людзі. Аднак нам гэта толькі здаецца.
Менавіта праз Найсвяцейшы Сакрамэнт Бог нас вучыць быць удзячнымі. Бо калі спакойна прыгледзімся да нашага жыцця і сур’ёзна над ім паразважаем, нам сапраўды ёсць за што дзякаваць.
Вера — гэта дар, дэпазіт якой мае кожны з нас. Толькі ці імкнёмся мы ўкладваць своеасаблівы ўласны капітал у нашу веру: нашы намаганні, старанні, канкрэтныя ўчынкі, каб з усяго гэтага атрымаць духоўныя дывідэнты?
Праз сённяшнюю прыпавесць Езус жадае ажывіць нашу веру. Ён таксама хоча, каб мы навучыліся бачыць іншага чалавека, аб'ектыўна, а не праз прызму сваіх патрэбаў і праблем.
Давайце падумаем, ці здольныя мы трымаць сваё слова, або толькі шпаркія на абяцанні. Першае, праз што правяраецца, даследуецца наша вернасць, — гэта ці выконваем мы тое, што абяцалі.
Кожны грэх — гэта парушэнне сувязі з Богам, дакладна кажучы, разрыў гэтай сувязі і адыход ад Яго. Навяртанне — аднаўленне гэтай сувязі, наша вяртанне ў абдымкі Бога.
Калі мы хочам стаць сапраўднымі вучнямі Хрыста, нам трэба паставіць Бога на першае месца ў сваім жыцці, не баяцца жыццёвых цяжкасцяў, але прымаць іх з пакораю, так, як і Езус з пакораю ўзяў крыж на свае плечы.
Калі мы пакорныя, то ўмеем быць удзячнымі, можам па-сапраўднаму праслаўляць Бога, жыць Яго словам і воляй кожны дзень, імкнучыся Яго наследваць.