Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Нядзельнае казанне



Гамілія на свята Святой Сям’i (28 снежня)
27.12.2014 16:59

Дарагія браты і сёстры! Сённяшняе свята Святой Сям'і звяртае ўвагу на такі момант, пра які зрэшты мы часта забываем: што Езус Хрыстус прыйшоў на гэты свет і быў выхаваны ў сям'і. У адзінай з мноства іншых сем'яў, якія жывуць на зямлі.

 
Гамілія на Імшу пастэрку (24 снежня)
23.12.2014 15:22

Нарэшце споўніўся Адвэнт, нашае чаканне рэалізавалася ў таямніцы Уцелаўлёнага Слова! Нездарма хвала і супакой — гэта адпаведная атмасфера, у якой нараджаецца Божае Слова.

 
Гамілія на IV Нядзелю Адвэнту (21 снежня)
20.12.2014 00:14

Як ізраэльскі народ з прагненнем чакаў Месію Збавіцеля, так і мы прагнем праз адвэнтавае чаканне быць падобнымі да тых верных людзей, якія цярпліва чакалі Эмануэля і змаглі распазнаць знакі часу ў сваім жыцці.

 
Гамілія на ІІІ Нядзелю Адвэнту (14 снежня)
12.12.2014 14:30

Дарагія браты і сёстры! Хутка прамінае адвэнтавы час малітвы і чування, калі мы рыхтуемся да святаў Божага Нараджэння. Магчыма, ужо загадзя мы плануем, як найлепш падрыхтавацца да гэтых святаў, што застаецца яшчэ купіць, што нам трэба наладзіць, каго запрасіць на святы і што зрабіць, каб сёлетняе Божае Нараджэнне было асаблівым і непаўторным.

 
Гамілія на ІІ Нядзелю Адвэнту (7 снежня)
05.12.2014 15:12

Дарагія браты і сёстры! Сёння, у другую нядзелю Адвэнту, Евангелле распавядае нам пра Яна Хрысціцеля, якога прарок Ісая называе анёлам, пасланым Богам, а таксама голасам таго, хто кліча ў пустыні: «Падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму».

 
Гамілія на І Нядзелю Адвэнту (30 лістапада)
28.11.2014 13:27

Нашай мэтай у новы літургічны перыяд з’яўляецца плённае перажыванне Адвэнту: каб падрыхтаваць нашыя сэрцы да прыйсця Езуса Хрыста як падчас урачыстасці Божага Нараджэння, калі мы ўзгадваем гэтую радасную таямніцу, так і напрыканцы часоў, калі Хрыстус прыйдзе з анёламі ў славе, каб судзіць свет. Менавіта чуванне — тое дзеянне, якое нам можа выдатна дапамагчы добра перажыць гэты час, не змарнаваць яго.

 
Гамілія на ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету (23 лістапада)
21.11.2014 15:53

Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі.

 
Гамілія на ХХХІІІ Звычайную нядзелю (16 лістапада)
15.11.2014 14:13

Словы з сённяшняй акламацыі асабліва моцна прамаўляюць да нашых сэрцаў: калі застанецеся ў Езусе Хрысце, зможаце прынесці багаты плён, зможаце развіць свае таленты, якія кожны з вас мае. Як нам разумець словы сённяшняй прыпавесці, аб якіх талентах кажа сёння Езус?

 
Гамілія на ХХХІІ Звычайную нядзелю (9 лістапада)
07.11.2014 14:13

Сённяшняя літургія слова звяртае ўвагу на Божы дар, якім з’яўляецца мудрасць. Чытанне са Старога Запавету надае мудрасці нават чалавечыя рысы: «Яна спяшаецца да тых, хто яе прагне (…) бо яна сама ходзіць навокал, шукаючы годных яе». Чытаючы Евангелле, заўважаем таксама вобраз пяці мудрых паннаў і пяці неразумных. Давайце разам крыху паразважаем над мудрасцю у нашым жыцці.

 
Гамілія на ўспамін усіх памерлых вернікаў (2 лістапада)
01.11.2014 12:16

Сёння мы з вамі чулі фрагмент з кнігі Ёва: “Я ведаю: Адкупіцель мой жыве і ў апошні дзень падымецца над пылам. Нават пасля таго, як скура мая ападзе, я ў целе ўбачу Бога. Убачу Яго сам”.

 
Гамілія на ўрачыстасць Усіх Святых (1 лістапада)
30.10.2014 16:43

Дарагія браты і сёстры! Урачыстасць Усіх Святых, на якую мы разам сабраліся, мае радасны характар. Літургія вельмі выразна падкрэслівае надзею, з якой веруючы чалавек глядзіць у будучыню.

 
Гамілія на ХХХ Звычайную нядзелю (26 кастрычніка)
24.10.2014 15:29

Ці ж вы не ведаеце, што вы — святыня Божая, і што Дух Божы жыве ў вас? Прагну паўтарыць гэтыя словы разам са святым апосталам Паўлам, дадаючы: а святыня Божая — святая, і вы ёй з’яўляецеся!

 
Гамілія на ХХІХ Звычайную нядзелю (19 кастрычніка)
18.10.2014 16:54

Хрыстус, увайшоўшы ў гэты свет, разагнаў існуючую цемру святлом сваёй праўды! Гэта нагода да сапраўднай радасці, гэта жывая надзея для кожнага чалавека: тая дарога праўда і жыццё, якою варта крочыць і якой варта жыць кожны дзень.

 
Гамілія на ўспамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла (15 кастрычніка)
14.10.2014 15:09

«Няхай не знойдзецца нічога, што будзе цябе непакоіць, што будзе цябе палохаць. Бо ўсё прамінае, толькі Бог застаецца нязменным. Дзякуючы цярплівасці можна дасягнуць усяго. Той, у каго ёсць Бог, мае усяго ўдосталь. Толькі Бога дастаткова».

 
Гамілія на XXVIII Звычайную нядзелю (12 кастрычніка)
08.10.2014 14:57

Дарагія браты і сёстры! Мы часта можам сустрэцца з пэўнымі цяжкасцямі, калі чытаем або слухаем тэксты Святога Пісання. Пытанне ў тым, як іх правільна разумець, гэта датычыць і прыпавесцяў Езуса Хрыста, якіх у Евангеллі нямала.

Адноўлена 08.10.2014 12:25
 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 10 з 16
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.