Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Нядзельнае казанне



Гамілія на XXVII Звычайную нядзелю (5 кастрычніка)
03.10.2014 15:59

Дарагія браты і сёстры! Вобраз вінаграднікy, які змешчаны ў кнізе прарока Ісаі, сімвалізуе любоў, якой Бог адорвае свой выбраны народ. Езус Хрыстус выдатна выкарыстаў гэты вобраз, рознабакова яго інтэрпрэтуючы, каб адкрыць праўду, якая змешчана ў кнізе Ісаі, адносна ўласных пакутаў і смерці. Аб тым, што менавіта Ён з’яўляецца ахвярай, тым сынам, якога хочуць пазбавіць жыцця ліхія працаўнікі.

 
Гамілія на ХXVI Звычайную нядзелю (28 верасня)
27.09.2014 14:26

Дарагія браты і сёстры! Сённяшняе Евангелле нам дае чарговую тэму для роздуму аб паслухмянасці Божай волі. Прыпавесць пра двух сыноў, адзін з якіх выразіў гатоўнасць выканаць волю бацькі, але ў выніку яе не выканаў, а другі пасля таго, як адмовіўся, yсё-такі выканаў бацькоўскі наказ, для нас з’яўляецца перасцярогай і вучыць быць пільнымі, заклікае да веры, якая абапіраецца на канкрэтныя ўчынкі, веры, якой спадарожнічае навяртанне.

 
Гамілія на XXV Звычайную нядзелю (21 верасня)
19.09.2014 13:07

Дарагія браты і сёстры! Прыпавесць, якую мы сёння пачулі ў Евангеллі аб работніках у вінаградніку, паказвае нам вялікую Божую дабрыню і міласэрнасць, але адначасова ўказвае на патрэбу пастаяннай працы і актыўнасці чалавека ў імкненні да збаўлення.

 
Гамілія на свята Узвышэння Святога Крыжа (14 верасня)
12.09.2014 12:51

Святы Тамаш з Аквіна калісьці сказаў: ”Хрыстус, церпячы пакуты, а таксама паміраючы на крыжы, заплаціў доўг Адама, вярнуў доўг грэшнага роду людскога больш, чым было гэта патрэбна”.

 
Гамілія на ХХІІІ Звычайную нядзелю (7 верасня)
06.09.2014 13:06

Дарагія браты і сёстры! Сёння Езус вучыць нас, што мы павінны маліцца і быць трывалымі ў нашай малітве.  «Калі б двое з вас на зямлі згодна прасілі б нейкай рэчы, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах. Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх». Але якой павінна быць наша малітва і чаго ад нас чакае Езус?

Адноўлена 11.09.2014 16:55
 
Гамілія на ХХІI Звычайную нядзелю (31 жніўня)
29.08.2014 14:17

Кожны хрысціянін пакліканы да таго, каб наследваць Хрыста ў сваім жыцці. Гэта наша місія паводле веры. Нягледзячы на тое, што кожны з нас мае свой уласны жыццёвы шлях, заўсёды яго можна дапасаваць да шляху святасці. Прыклад гэтаму святыя, якія, пачынаючы ад апосталаў і да нашых дзён, адзначаліся вернасцю Хрыстоваму закліку і прайшлі свой жыццёвы шлях падобным чынам, як прайшоў яго сам Езус Хрыстус.

Адноўлена 11.09.2014 16:56
 
Гамілія на ХХІ Звычайную нядзелю (24 жніўня)
22.08.2014 12:37

Дарагія браты і сёстры! Сёння Езус задае сваім вучням правакацыйнае пытанне: «Кім людзі лічаць Сына Чалавечага?» Адказ пачуў неадназначны, бо адны лічаць Янам Хрысціцелем, іншыя – Іллёю, а яшчэ іншыя - Ераміяй або адным з прарокаў. Пачуўшы гэта, Езус паўтарае пытанне, толькі звяртаецца з ім непасрэдна да сваіх вучняў: «А вы кім лічыце Мяне?»

Адноўлена 11.09.2014 16:57
 
Гамілія на ХХ Звычайную нядзелю (17 жніўня)
15.08.2014 19:37

Дарагія браты і сёстры! Сённяшняе Евангелле малюе нам вобраз Езуса, крыху іншы, чым мы прывыклі бачыць на абразах. У нас можа ўзнікнуць пытанне: чаму Езус так сурова трактуе гэтую жанчыну. Спачатку Ён ігнаруе яе просьбу доўгім маўчаннем, потым на заклік вучняў імкнецца вытлумачыць, чаму абыякавы да просьбы гэтай жанчыны, і ўрэшце непасрэдна ёй дае вельмі балючы каментар да сваіх паводзінаў: “Нягожа забраць хлеб у дзяцей і кінуць шчанятам”. Напэўна, цяжка сабе ўявіць далікатную ўсмешку або лагодны позірк Езуса ў гэтым дыялогу з ханаанскай жанчынай.

Адноўлена 11.09.2014 16:57
 
Гамілія на ХІХ Звычайную нядзелю (10 жніўня)
08.08.2014 12:15

Дарагія браты і сёстры! Здараецца ў нашым жыцці, што мы перажываем захапленне або ўзнёсласць, лёгка спраўляемся з мноствам пастаўленых заданняў, а нашыя справы амаль самі па сабе вырашаюцца. Аднак бываюць і такія моманты, калі ў нас проста ўсё валіцца з рук, мы сябе адчуваем ні да чаго  не прыдатнымі: стомленымі, пакінутымі, самотнымі...

Адноўлена 11.09.2014 16:58
 
Гамілія на XVIII Звычайную нядзелю (3 жніўня)
02.08.2014 14:03

Дарагія браты і сёстры! Сённяшняя евангельская сцэна адкрывае нам адзін са шматлікіх цудаў Езуса: цуд памнажэння хлеба. Хлеб з’яўляецца вельмі важным прадуктам у нашым жыцці. Ён заспакойвае голад, дае сілы да выканання штодзённых абавязкаў. Спажываючы хлеб, чалавек жыве і працуе. Так было ў часы Езуса, так ёсць і зараз. Адначасова хлеб сімвалізуе дар Бога, дзякуючы якому Ён падтрымлівае нас на дарозе да збаўлення.

Адноўлена 11.09.2014 16:59
 
Гамілія на XVII Звычайную нядзелю (27 ліпеня)
25.07.2014 12:03

Дарагія браты і сёстры! Кожны чалавек пакліканы да шчасця. Таму кожны з нас свядома ці падсвядома імкнецца ў сваім жыцці рэалізаваць свае здольнасці і магчымасці, так, каб быць шчаслівым. Каб у сваім жыцці зведваць радасць і супакой і цешыцца жыццёвым дабрабытам. Таму ў жыцці мы шукаем такіх вартасцяў, якія здольныя заспакоіць нашыя памкненні і мэты.

Адноўлена 11.09.2014 17:00
 
Гамілія на XVI Звычайную нядзелю (20 ліпеня)
19.07.2014 13:27

Дарагія браты і сёстры! Калі чытаем Святое Пісанне, асабліва Новы Запавет, сімвалы і знакі, якія Езус адкрывае сваім вучням, вельмі часта разумеюцца як знакі канца свету. Зрэшты, сённяшняя прыпавесць не выключэнне. Аднак габрэі былі вельмі прывязаны да Ерузалемскай святыні. Без яе яны нават не ўяўлялі свайго рэлігійнага жыцця. Яны ганарыліся ёй, лічылі яе домам Божым. Святыня гарантавала ім Божае благаслаўленне і дабрабыт.

Адноўлена 11.09.2014 17:00
 
Гамілія на XV Звычайную нядзелю (13 ліпеня)
11.07.2014 15:47

Дарагія браты і сёстры! Сёння Езус скіроўвае да нас словы прыпавесці пра сейбіта і зерне. Вобраз, які ўзнікае ў гэтай прыпавесці, усім нам добра зразумелы, аднак варта, прыгадаўшы яго, крыху паразважаць, каб наблізіць словы Хрыста да нашых сэрцаў, каб іх лепш зразумець.

Адноўлена 11.09.2014 17:01
 
Гамілія на XIV Звычайную нядзелю (6 ліпеня)
04.07.2014 13:20

Дарагія браты і сёстры! Калі прыслухаемся ўважліва да сённяшняга Божага слова, то можам пачуць запрашэнне Езуса, каб мы ў Ім знайшлі супакой для сваіх сэрцаў. «Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас». Езус нас запрашае да ўнутранай свабоды, да такой паставы сэрца, якая дазваляе нам пачуць Яго голас сярод мноства іншых галасоў.

Адноўлена 11.09.2014 17:02
 
Гамілія на ХІІ Звычайную нядзелю (22 чэрвеня)
20.06.2014 13:09

Дарагія браты і сёстры! Сёння ў Евангеллі мы чуем выразны заклік Езуса, звернуты да апосталаў, каб без боязі прапаведваць Евангелле, каб абвяшчаць Добрую Навіну, нягледзячы на складаныя абставіны ці пераслед. Разам з гэтым заклікам Езус дае некалькі практычных парадаў дзеля рэалізацыі Добрай Навіны ў свеце.

Адноўлена 11.09.2014 17:02
 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 Наступная > Апошняя >>

Старонка 11 з 16
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.