Сённяшняя нядзеля завяршае перыяд Нараджэння Пана і напрыканцы гэтага перыяду ўзгадвае хрост Езуса. Разам з гэтай падзеяй у літургіі слова, асабліва ў Евангеллі, мы становімся сведкамі Тэафаніі: аб’яўлення Найсвяцейшай Тройцы. Езуса, які прымае хрост ад Яна, Духа Святога, які на Яго сыходзіць як голуб, і голас Айца, у якім выражаецца ўпадабанне і любоў.
Дарагія браты і сёстры! У сваім жыцці мы, як веруючыя хрысціяне, імкнемся да мэты, якой з’яўляецца збаўленне ў Езусе Хрысце. На дарозе нашага жыцця мы карыстаемся пэўнымі арыенцірамі, як напрыклад мудрацы з Усходу, для якіх арыенцірам стала Бэтлеемская зорка.
Дарагія браты і сёстры! Жыццё веруючага хрысціяніна – гэта своеасаблівая гісторыя супрацоўніцтва слабога, грэшнага чалавека з Божай мудрасцю. Зрэшты, аб гэтым сёння выдатна распавядае літургія слова.
«Калі надышла паўната часу, паслаў Бог Сына свайго, народжанага ад жанчыны...каб адкупіць тых, хто падлягаў Закону».
Дарагія браты і сёстры! Літаральна некалькі дзён нас аддзяляе ад вігіліі Божага Нараджэння, калі збярэмся на супольнай эўхарыстычнай літургіі, каб разам цешыцца таямніцай збаўлення, якая адкрываецца ў Езусе Хрысце. Затым адчуем радасную атмасферу, калі ў коле родных і знаёмых будзем дзяліцца аплаткай, выказваючы пры гэтым віншаванні і найлепшыя пажаданні. Да гэтага моманту засталося зусім няшмат часу.
Дарагія браты і сёстры! Хачу сёння разам з вамі засяродзіцца на асобе св. Яна Хрысціцеля ў кантэксце сённяшняй літургіі. У Евангеллі сам Езус звяртае сваю ўвагу на гэтага славутага чалавека: “Сапраўды кажу вам: сярод народжаных жанчынамі не з’явіўся большы за Яна Хрысціцеля”.
“Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою”. Так часта мы вымаўляем гэтыя словы. Асаблівым чынам сёння, калі адзначаем урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Настрой павагі і роздуму, які характэрны ў час Адвэнту, сёння змяняецца на больш радасны і скіроўвае нас да асобы Марыі.
Дарагія браты і сёстры! Уявіце сабе вялікі прыгожы сад, дзе шмат дрэваў. Які ён прыгожы, як радуе гэты сад наш позірк, асабліва вясною, калі пачынае квітнець. Прыгажосць і захапленне. І неабавязкова быць чалавекам сентыментальным ці рамантыкам, каб ацаніць гэтую прыгажосць. Думаю, вы са мною згодныя.
Дарагія браты і сёстры! Зараз у літургіі Касцёла распачаўся перыяд, які характарызуецца чаканнем Пана – называецца ён, як вы ведаеце, Адвэнт. Аб гэтым чаканні мы можам разважаць у розных аспектах, перадусім у аспекце чакання, якое цеплілася ў сэрцах людзей часоў Старога Запавету, якія чакалі прыйсця Месіі Збаўцы. Таксама адвэнтавае чаканне закранае і Парузію – другое прыйсце Хрыста напрыканцы часоў.
Дарагія браты і сёстры! Кожны хрысціянін мае над сабою дзве ўлады: як грамадзянін ён падлягае ўладзе краіны, а як чалавек ахрышчаны падлягае ўладзе Касцёла. У асобных выпадках здараецца так, што рашэнне адной улады супярэчыць рашэнню другой, а чалавек павінен выбраць штосьці адно. І у сітуацыях, дзе нельга пайсці на кампраміс, вельмі цяжка зрабіць канкрэтны адказны крок.
Дарагія браты і сёстры! Падыходзіць ужо да свайго заканчэння як літургічны год, так і год, прысвечаны веры, таму літургія слова на працягу апошніх тыдняў малюе перад намі вобразы апошніх рэчаў: закранае тэму вечнага жыцця, уваскрашэння. Усё часцей прыгадвае Парузію – другое прыйсце Езуса Хрыста.
Дарагія браты і сёстры! Адной з тэмаў, якія сёння закранае літургія слова, з’яўляецца тэма ўваскрасення і вечнага жыцця. Без сумніву, кожны чалавек, ці амаль кожны, раней ці пазней задумваецца аб тым, што яго чакае, і нават інтуітыўна адчувае, што існуе нейкі працяг гэтага жыцця. Што яно не заканчваецца натуральнай смерцю. Тым больш калі гэта чалавек веруючы, хрысціянін.
Дарагія браты і сёстры! Аповед пра мытніка Закхея, які мы з вамі сёння пачулі, па сваёй сутнасці вельмі для нас павучальны. Таму што ён з’яўляецца у нейкім сэнсе працягам евангельскай сцэны, якую мы чулі тыдзень таму.
Дарагія браты і сёстры! Учора, ва ўрачыстасць Усіх Святых, нашыя сэрцы напаўняла радасць, якую мы раздзяляем з трыумфуючым Касцёлам, з усімі, хто атрымаў ласку збаўлення. Можам сабе інтуітыўна ўявіць, якое гэта шчасце прабываць з Богам у Яго Валадарстве!
Дарагія браты і сёстры! Урачыстасць Усіх Святых, на якую мы сёння разам сабраліся, мае радасны характар. Літургія сённяшняга дня вельмі выразна падкрэслівае Надзею. Бачыце, якую любоў даў нам Айцец, - чуем у пасланні апостала Яна, і мы будзем падобныя да Бога, таму што ўбачым Яго такім, якім Ён ёсць. Хто мае такую надзею на Яго, робіць сябе беззаганным.