Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Нядзельнае казанне



Гамілія на ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (19 чэрвеня)
18.06.2014 16:03

Дарагія браты і сёстры! Стары Запавет, а дакладней Кніга Быцця, вельмі маляўніча прадстаўляе першага чалавека ў раі, яго адносіны з Богам, нічым не знішчаную гармонію, якая існавала ва ўсім, што было Ім створана. І надыходзіць важны момант, калі першы чалавек становіцца перад сур'ёзным выбарам упершыню. Кніга Быцця апавядае аб двух дрэвах, якія знаходзіліся ў раі.

Адноўлена 11.09.2014 17:02
 
Гамілія на ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы (15 чэрвеня)
13.06.2014 17:31

Дарагія браты і сёстры! Сёння сабрала нас каля алтара Пана ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы - першая нядзеля пасля Спаслання Духа Святога. Гэта добрая нагода, каб усвядоміць веліч Бога, які аб’явіўся і дзейнічае ў трох Асобах: Айца, Сына і Духа Святога. Айцец спасылае свайго Сына, каб Ён даў нам збаўленне, а Дух Святы абудзіў у нас веру, дзякуючы якой чалавек з даверам адкрываецца перад Богам і прымае Яго дар – жыццё вечнае.

Адноўлена 11.09.2014 17:02
 
Гамілія на ХІ Звычайную нядзелю (15 чэрвеня)
13.06.2014 13:38

Сёння асаблівую ўвагу хачу звярнуць на вобраз, які папярэднічае просьбе аб работніках на жніве Гаспадара, - гэта само жніво. Бо калі яго няма, то не патрэбны і работнікі. Тым не менш яно існуе і развіваецца і ў нейкай ступені ўплывае на гэтых будучых работнікаў. Як вы ўжо здагадаліся, жніво Пана - гэта Ягоны Касцёл, гэта ўсе тыя вернікі, якія ўдзельнічаюць у паўсюдным святарстве Хрыста, з сем'яў якіх і выходзяць новыя пакліканні да Божай службы.

Адноўлена 11.09.2014 17:03
 
Гамілія на ўрачыстасць Спаслання Духа Святога (8 чэрвеня)
06.06.2014 22:17

Дарагія браты і сёстры! Сёння мы з вамі становімся сведкамі вельмі важных падзей у жыцці Касцёла. Можна сказаць, што сённяшні дзень з’яўляецца днём нараджэння Паўсюднага Касцёла. Менавіта сёння мы з вамі перажываем знамянальную ўрачыстасць Спаслання Духа Святога.

Адноўлена 11.09.2014 17:03
 
Гамілія на VII Велікодную нядзелю (1 чэрвеня)
01.06.2014 17:41

Дарагія браты і сёстры! Сённяшняе Евангелле - гэта прыгожы ўрывак з архісвятарскай малітвы Езуса Хрыста. Яна вяртае нас на момант да падзеяў Вялікага тыдня. Атмасфера падчас Апошняй Вячэры была незвычайна драматычнай: архісвятарская малітва Езуса, абмыванне ног апосталам, прадказанне здрады, развітальная гаворка. Усё гэта, несумненна, перакрочвала звычайныя катэгорыі чалавечага пазнання і дзейнасці.

Адноўлена 11.09.2014 17:03
 
Гамілія на ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана (29 мая)
28.05.2014 14:28

Дарагія браты і сёстры! Сённяшняе Евангелле характарызуе наша хрысціянскае заданне, якое Езус спачатку даручае апосталам, а праз іх і кожнаму з нас, - «ідзіце і навучайце ўсе народы, і хрысціце іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога». Езус нам даручыў вельмі важную місію, мэта якой - аб'явіць Божую любоў у свеце, навучыць іншых людзей праўдзе збаўлення і далучыць да Хрыстовага Касцёла, праз сакрамэнт хросту. Інакш кажучы, Бог нас запрашае да рэалізацыі Хрыстовага збаўлення ў свеце.

Адноўлена 11.09.2014 17:03
 
Гамілія на VІ велікодную нядзелю (25 мая)
23.05.2014 12:57

«Хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, — кажа Пан, — і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да яго».

Адноўлена 11.09.2014 17:03
 
Гамілія на V велікодную нядзелю (18 мая)
17.05.2014 13:56

Дарагія браты і сёстры! Калі чытаем Евангелле паводле Яна, можам заўважыць, што аўтар ставіць шэраг важных пытанняў, якія датычаць мэты жыцця чалавека. Сённяшні фрагмент — не выключэнне. Тут евангеліст апрача пастаўленага пытання пра мэту і годнае жыццё спрабуе паказаць нам магчымасці яго рэалізацыі.

Адноўлена 11.09.2014 17:04
 
Гамілія на IV велікодную нядзелю (11 мая)
10.05.2014 16:23

Дарагія браты і сёстры! Чацвёртая велікодная нядзеля ў літургічным годзе мае назву нядзелі Добрага Пастыра. І мэтай гэтай нядзелі з’яўляецца тое, каб мы ўсвядомілі, кім для нас з’яўляецца Езус Хрыстус і якое месца Ён займае ў жыцці кожнага з нас.

Адноўлена 11.09.2014 17:04
 
Гамілія на ІІІ велікодную нядзелю (4 мая)
02.05.2014 10:56

Дарагія браты і сёстры! Сёння Езус Хрыстус запрашае нас, як калісьці сваіх вучняў, прайсці з Ім шлях з Ерузалему да Эмаўса. І хоць геаграфічная адлегласць гэтага падарожжа дзесьці каля 12 кіламетраў, аднак нас Хрыстус запрашае прайсці яго ў духоўным плане. Настаўнік з Назарэта жадае паказаць нам сэнс згубленай надзеі.

Адноўлена 11.09.2014 17:04
 
Гамілія на нядзелю Божай Міласэрнасці (27 красавіка)
26.04.2014 15:14

Калі мы пастараемся ўсвядоміць, наколькі гэта вялікі і істотны дар для нас - Божая міласэрнасць, - то можам уявіць, наколькі мы няўдзячныя адносна гэтага дару. Праз Уваскрасенне Хрыста кожны з нас нарадзіўся нанова, у духоўным плане мы ўваскрэслі з Хрыстом, а значыць, разам з Ім перамаглі грэх, д'ябла і ў перспектыве нашую ўласную смерць.

Адноўлена 11.09.2014 17:05
 
Гамілія на Вялікдзень (20 красавіка)
19.04.2014 16:39

Жанчыны, якія ў велікодную раніцу прыйшлі да магілы і не знайшлі там цела Езуса, першы раз пачулі праўду пра Уваскрослага Пана: “Не бойцеся! Шукаеце Езуса ўкрыжаванага? Няма Яго тут, Ён уваскрос!”

Адноўлена 11.09.2014 17:06
 
Гамілія на пасхальную вігілію (19 красавіка)
19.04.2014 11:03

Дарагія браты і сёстры! Сённяшняя літургія пасхальнай вігіліі адкрывае перад намі таямніцу пераходу. Пераходу ад смерці да жыцця, ад цемры да святла. Дарэчы, слова “Пасха” так і перакладаецца на беларускую мову, як “Пераход”. Мае дарагія, у гэтую святую ноч у нашым жыцці таксама адбываецца своеасаблівы пераход.

Адноўлена 11.09.2014 17:06
 
Гамілія на Вялікую пятніцу (18 красавіка)
17.04.2014 17:45

Літургія Вялікай пятніцы – літургія цішыні, літургія і  суперажывання вялікай Таямніцы, якую сёння здзяйсняе Езус. Да яе мы рыхтаваліся праз увесь час Вялікага посту. Перад намі ўзнікае воблік церпячага Збаўцы, пагарджанага і  прыніжанага. Вось чалавек. Вось Бог.

Адноўлена 11.09.2014 17:10
 
Гамілія на Вялікі чацвер (17 красавіка)
16.04.2014 10:33

Сёння, калі распачынаецца Святы Пасхальны Трыдуум, асабліва спрыяльны момант, каб мы задумаліся: чым для кожнага з нас з'яўляецца Эўхарыстыя? Ці дазваляем мы Езусу ўвайсці ў нашае жыццё, ці верым, што Ён здольны ўвайсці і перамяніць нашае жыццё?

Адноўлена 11.09.2014 17:10
 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 Наступная > Апошняя >>

Старонка 12 з 16
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.