Дарагія браты і сёстры! Шчыра вітаю вас, якія сабраліся тут у гэтай святыні, каб духоўна падрыхтавацца да падзеі, якую неўзабаве будзем перажываць. У хуткім часе мы з вамі будзем сустракаць рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, кармеліткі босай. Разам з вамі я таксама хачу на працягу гэтага трыдуума паразважаць на тэму святасці, наблізіць да вас асобу св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, а таксама пераказаць чарговы раз яе заклік да сучаснага чалавека, яе малую дарогу шчырага, простага даверу Богу.