Знішчэнне ворага — гэта толькі ўратаванне сябе. Перамена ворага ў сябра — гэта ўратаванне сябе і ўратаванне былога ворага. Толькі ў такім выпадку перамога можа быць поўнай. А такую перамогу здольная атрымаць толькі пакора.
Быць верным Езусу і Яго слухаць — нашае заданне. Гэта дапаможа нам у цяжкія хвіліны застацца верным вучнем Езуса, нягледзячы на ўсе нашыя слабасці і недасканаласці.
Кожны з нас сутыкаўся, сутыкаецца і будзе сутыкацца з рэчаіснасцю граху, са шматлікімі спакусамі, ад якіх цалкам ніхто з нас не пазбаўлены. Аднак, каб нам рашуча змагацца і — што няменш важна! — перамагаць спакусы, трэба спачатку прызнаць сам факт, што яны існуюць. Затым, калі мы выразна іх распазналі, нельга дыскутаваць з грахом.
Сёння ў Евангеллі Езус вучыць нас давяраць Божаму Провіду, нягледзячы на жыццёвыя абставіны, і празмерна не клапаціцца аб заўтрашнім дні.
Сёння Божае слова ставіць націск на любоў да бліжняга: «Любі бліжняга свайго, як самога сябе». Таксама, не менш важным на шляху да гэтай любові з’яўляецца нашае пазбаўленне ад нянавісці і помсты, хоць бы нават па-чалавечы слушнай: «Не будзеш ненавідзець брата свайго... Не шукай помсты і не злуйся на сыноў народа свайго».
Сёння Езус звяртаецца да нашых сэрцаў, кажучы аб тым, як належыць выконваць Божыя запаведзі.
Будзьма ж у сучасным свеце і соллю, і святлом, каб іншыя, бачачы нашае жыццё, злучанае з вераю і нашымі добрымі ўчынкамі, праслаўлялі Айца, які ў нябёсах.
Кожны чалавек пакліканы да шчасця. Бог не хоча, каб чалавек быў нешчаслівым. Таму Ён даў нам розум, сумленне і сілы дзейнічаць. Даў нам інструкцыю, паводле якой мы можам адчуць, што значыць быць шчаслівым у гэтым свеце і ў будучым жыцці.
Пераломным момантам у развіцці веры з’яўляецца адкрыццё Бога ў супрацоўніцтве з Ім, з Яго ласкай. Ён блізка нас, поплеч, каб быць з намі ў нашым жыцці і супрацоўнічаць з намі. Такое адкрыццё веры з’яўляецца ў той момант, калі ўзнікае сітуацыя, якую мы не можам вырашыць уласнымі сіламі. Яна перарастае нашыя чалавечыя магчымасці.
Сёння Евангелле ставіць нам у прыклад асобу Яна Хрысціцеля. Калі казаць больш дакладна, то ставіць у прыклад яго сведчанне пра Езуса Хрыста: «Вось Баранак Божы, які бярэ на сябе грахі свету».
Словы з сённяшняга другога чытання выдатна характарызуюць сённяшняю ўрачыстасць у гонар Багародзіцы Марыі. Яе асоба выразна ўпісана ў гісторыю збаўлення. Нават на старонках Старога Запавету ў кнізе Быцця (так званым Протаевангеллі) мы можам як бы здалёк заўважыць Найсвяцейшую Панну Марыю ў словах прароцтва, якое кажа пра яе. Гэта яна тая жанчына, якая знішчае галаву змея. Бо менавіта Яна з’яўляецца Маці, якая дала свету Збаўцу, Езуса Хрыста.
Езус кожны дзень сярод нас, адзін раз нарадзіўся і застаўся з намі назаўсёды. Ён – нашае святло, зараз і тут прысутны ў Найсвяцейшым Сакрамэнце. Ён Пераможца цемры.
Нашае жыццё тут, на зямлі, — гэта своеасаблівы Адвэнт, толькі расцягнуты, і ахоплівае звычайна больш часу, чым чатыры тыдні літургічнага перыяду. Авалодаўшы майстэрствам у падрыхтоўцы да Божага Нараджэння, таксама і Адвэнт нашага жыцця атрымаецца выдатным.
Езус, ставячы сёння ў цэнтр асобу Яна Хрысціцеля, хоча кожнаму з нас задаць некалькі пытанняў. Якая ў нас вера і ці жывём мы ёю кожны дзень? Ці імкнёмся да Божага Валадарства, у якім нават найменшы з’яўляецца большым за Яна Хрысціцеля?