Сённяшняе Евангелле паказвае прагненне Езуса адносна кожнага чалавека. Каб мы былі адно. Каб між людзьмі існавала еднасць і разуменне.
Супакой — вельмі каштоўны дар, і Хрыстус хоча, каб кожны з нас яго меў. Разам з дарам супакою Езус дае нам свайго Духа і дае нам заданне, каб мы жылі Добрай Весткай і дзяліліся ёю з іншымі, пачынаючы ад сваёй сям'і.
Мы веруючыя хрысціяне, мы вучні Езуса і пакліканы да таго, каб мець у сабе жаданне і сілы змяніць свой маленечкі свет. Гэта значыць пачаць перамены ад самога сябе. Калі гэта атрымаецца, то значна лягчэй будзе нам паўплываць на асяроддзе, у якім мы знаходзімся.
Хрыстус уваскрослы прыносіць нам надзею, што ў Ім нашая штодзённасць, хоць візуальна для фізічнага зроку істотна не змянілася, але карэнным чынам набыла іншае, больш глыбокае духоўнае вымярэнне.
Праз сваю боскую моц уваскрослы Езус аб'яўляецца ў дзеянні, у службе чалавеку, а выкарыстоўвае для гэтага самыя звычайныя сродкі або нават нашых бліжніх, якіх мы сустракаем у сваім жыцці.
Езус прагне, каб мы пазнавалі Яго, каб мы не баяліся як мага часцей ставіць пытанне тыпу: кім Ён, Езус Хрыстус, для нас на самой справе з’яўляецца?
Вестка аб уваскрасенні Езуса Хрыста распаўсюджваецца па сённяшні дзень. Кожная нядзельная святая Імша – гэта абвяшчэнне сённяшняй радаснай весткі пра ўваскрасенне нашага Пана.
Хрыстус, які ёсць дарогай, праўдай і жыццём, раздзяляе воды цярпенняў, каб чалавек прайшоў праз мора зла, прыніжэння, цярпення, пакуты на другі бераг, дзе ззяе новы бляск святла, дзе аб'яўляецца паўната жыцця.
Езус жадае, каб мы духоўным чынам крочылі за Ім, не толькі з пальмамі, але і з крыжам. Урачысты ўваход у Ерузалем — гэта пачатак той місіі, якую Езус распачаў з любові, каб да канца выканаць таямніцу нашага збаўлення.
Толькі Езус ведае, што крыецца насамрэч у сэрцы чалавека. Толькі Ён ведае сапраўдную годнасць і вартасць чалавека ў Божых вачах і таму сам сведчыць аб гэтай незвычайнай вартасці і годнасці, калі згаджаецца на пакуты і крыжовую смерць.
Кожны грэшнік, які навяртаецца, перажывае ўсё тое самае, што і марнатраўны сын. Кожны з нас можа адкрыць, што Божыя дары і ўсё тое, што мы можам атрымаць ад Бога, можна таксама хутка згубіць, але мы ніколі не згубім Божай любові.
Езус верыць у нас, у нашае навяртанне, Ён арганізуе для нас уцёк, ад граху, д'ябла, ад нашых праблем і цяжкасцяў, калі толькі мы на гэта згодныя.
Для таго, каб быць веруючым чалавекам, каб быць блізка да Бога, зусім не трэба пазбягаць суровых рэалій жыцця і акунацца ў нейкі іншы свет, які нас адгародзіць ад усяго і ўсіх.
Зірнуць на карціну свайго мінулага жыцця належыць з асаблівай развагай і мудрасцю, каб убачыць у гісторыі свайго жыцця прысутнасць Бога, тое, што Ён побач не толькі тады, калі прамаўляе, але таксама тады, калі нам здаецца, што маўчыць.
Няхай нашае прыніжэнне перад Богам будзе шчырым і дапамагае ўзвысіцца духоўна, наблізіцца да Бога, няхай вядзе нас да навяртання і ўмацавання ў веры, каб евангельская праўда стала нормай нашага жыцця, дабравольным навыкам, а не кароткачасовай гульнёй у пабожнасць.