Уменне карысна адпачыць, уменне арганізаваць такі адпачынак для іншых з’яўляецца фактам сапраўднай любові да бліжняга. Калі бачым, што нашыя бліжнія патрабуюць адпачынку, бо стомленыя, то любоў у нашым сэрцы клапоціцца аб тым, каб мы стварылі неабходныя ўмовы адпачынку для іх.
Калі Езус не дачакаецца і пойдзе ад нас, то мы можам не паспець Яго дагнаць, можам не паспець прыняць Яго ў сваё сэрца. Чаму? Бо ўвесь час адкладвалі сустрэчу з Богам на потым.
Калі хрысціянін не спаткаецца з Езусам у Яго сталярскай майстэрні, не правядзе з Ім некалькі год працы, ніколі да канца не адкрые, наколькі праўда з жыцця чалавека цесна звязана з евангельскай праўдаю.
Кожны з нас пакліканы да вечнасці, але перш чым мы перакрочым яе парог, нам трэба прыняць запрашэнне Езуса, які знішчыў цемру смерці святлом свайго Евангелля.
Езус пажадаў умацаваць веру сваіх вучняў, а нам даць прыклад, што няма ў жыцці бязвыхадных сітуацый, калі верыш, што Ён побач, і калі дазволіш Яму суцішыць усялякія буры свайго жыцця.
Зброя, якую выкарыстоўвае Касцёл, - гэта справядлівасць, супакой і любоў. Касцёл – гэта ралля самога Бога, а не Яго армія. І мэта гэтай раллі - выданне як мага большага плёну для вечнага жыцця.
Важна, каб мы дазволілі Езусу Хрысту стаць нашым настаўнікам, каб так, як Ён, адважна і мужна маглі абараняць сапраўдныя каштоўнасці, якія добра ўплываюць на развіццё нашага хрысціянскага жыцця. Нам нельга баяцца хлусні і айца хлусні, але трэба гэта перамагаць Божаю моцай.
Таямніца Бога ў Найсвяцейшай Тройцы, аб'яўленая Езусам Хрыстом - гэта радасць і надзея для нас, якія прагнем Бога ў сваім жыцці. Бо дзеля гэтага мы створаны, каб у сваім жыцці памятаць пра Бога і верна Яму служыць, а ў вечнасці быць з Ім з'яднанымі.
Усе мы ствараем еднасць у Езусе Хрысце праз Духа Святога. Таму варта пераапрануцца ў новага чалавека, адроджанага ў Хрысце. Каб нашая еднасць была сапраўднай і моцнай.
Нам таксама варта далучыцца да Хрыстовай малітвы аб еднасці, каб мы былі адно. Бо гэтай еднасці моцна прагне Езус і яе насамрэч нам не хапае.
Менавіта трывалай і поўнай радасці хоча для кожнага з нас Езус. Ён ведае, што нельга дасягнуць яе ўласнымі сіламі, бо такая радасць ёсць дарам. Дарам, які прыходзіць да чалавека звонку. Адкуль бярэ пачатак такая радасць? Адказ адназначны: з любові.
Сённяшняе Евангелле маляўніча паказвае вобраз, дзе Езус – вінаградная лаза, Айцец – вінаградар, а мы – галінкі гэтай вінаграднай лазы, якія пакліканы, каб прыносіць плён. Прадстаўлены вобраз вельмі сімвалічны і адлюстроўвае нашае пакліканне і нашую прыналежнасць да Бога.
У сённяшнім свеце нам з вамі таксама трэба мець нямала адвагі, каб так, як Пётр, прызнавацца ў веры ў Хрыста. Можа, мы кожны дзень і не становімся сведкамі вялікіх цудаў, як калісьці апосталы. Нас сёння Езус кліча, каб мы абаранялі прынцыпы хрысціянскага жыцця.
Калі Бог на старонках Старога Запавету адкрывае праўду пра грэх, то робіць гэта не для таго, каб навучыць чалавека, як здзяйсняць грэх, але каб адкрыць яму вочы на небяспеку граху, якая яму пагражае. Каб навучыць нас змагацца са злом і грахом.
Велікодная нядзеля прынесла свету радасную, поўную надзеі вестку аб таямніцы перамогі жыцця над смерцю. Гэтая ж нядзеля прыносіць нам праўду аб Божай міласэрнасці.