Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня) |
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў |
16.06.2017 13:13 |
Каментарый да літургіі Нядзельная святая Эўхарыстыя збірае нас вакол Божага алтара, каб аднавіць у нашых сэрцах надзею на збаўленне. Сам Езус набліжаецца да кожнага з нас, каб узмацніць сёння нашу хрысціянскую веру ў тое, што Ягонае слова трывае праз вякі. Ён яднае нас у сакрамэнце святой Камуніі, каб мы верна выконвалі даручаныя нам заданні. Менавіта сам Езус Хрыстус — Збаўца свету, паклікаў нас да служэння бліжнім. Каментарый да літургіі слова У слове Божым пачуем сёння, як Езус паклікаў дванаццаць вучняў і даў ім святарскую ўладу. Але паколькі і сёння «жніво вялікае, ды работнікаў мала», Хрыстус звяртаецца таксама да нас: «Маліце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво сваё…» Езус Хрыстус заклікае нас маліцца аб новых пакліканнях да святарства. Але мы, людзі свецкія, таксама павінны служыць бліжнім. Таму нам варта ўсвядоміць сваё хрысціянскае пакліканне і не баяцца станоўча адказаць на яго. «Хворых аздараўляйце, мёртвых уваскрашайце, пракажоных ачышчайце, злых духаў выганяйце. Дарма атрымалі, дарма і давайце», — гэта тыя заданні, якія нам даручае Езус Хрыстус, каб пашыралася Божае Валадарства на зямлі. Малітва вернікаў Ойча спрадвечны, прымі нашыя шчырыя малітвы, якія ўзносім да Цябе, спадзеючыся на Тваю бязмежную міласэрнасць:
Выслухай, Божа, нашыя малітвы. Праз Хрыста, Пана нашага, які з Табою і ў еднасці з Духам Святым жыве і валадарыць на векі вечныя. Амэн Падрыхтавала Анастасія-Алена Блусянкова |
Адноўлена 16.06.2017 13:17 |