Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня) |
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў |
26.06.2017 15:15 |
Каментарый да літургіі Нядзельная cвятая Імша — гэта асаблівы момант спаткання з Богам. Ён першы нас кліча, але ад нас залежыць, ці адбудзецца гэтае спатканне. Сам вялікі Бог хоча карміць нас сваім Словам і Целам, і гэтаму зайздросцяць нават анёлы ў небе. Ці ўсведамляем мы веліч свайго хрысціянскага паклікання? Можа, для нас гэта проста традыцыя? «Хто страціў жыццё сваё дзеля Мяне, знойдзе яго», — кажа Хрыстус. Прыходзім на нядзельную святую Імшу, таму што хочам знайсці сапраўднае жыццё, поўнае сэнсу! Няхай Міласэрны Айцец узмацняе нашую веру, каб мы не марнавалі каштоўныя дары нашага Пана. Каментарый да літургіі слова Сёння ў літургіі слова Езус кажа сваім Апосталам: «Хто любіць бацьку ці маці больш, чым Мяне, не варты Мяне. І хто любіць сына ці дачку больш, чым Мяне, не варты Мяне. I хто не бярэ крыжа свайго і не ідзе за Мною, той не варты Мяне». У гэтых словах гучыць канкрэтнае пытанне: ці вартыя мы Хрыста? Каго ці што мы любім у жыцці больш? Ці на першым месцы Хрыстус? Але нават калі роспач ці смутак напаўняе нашае сэрца з-за нашых грахоў ці слабасцяў, мы не павінны паддавацца, бо міласэрнасць Бога большая! Ён ведае нашыя слабасці і смутак, Ён аддаў за нас сваё жыццё! Няхай Дух Святы кіруе намі, каб у сваім жыцці мы прыносілі большую Божую хвалу! Малітва вернікаў Даверым усемагутнаму Богу ў малітве патрэбы нашы і ўсяго свету.
Божа, Ты аказваеш нам сваю любоў, выслухай нашыя малітвы і ўчыні, каб нашае жыццё было згоднае з вызнаванай верай. Праз Хрыста, нашага Пана. Амэн. Падрыхтавала с. Таццяна Гмыза SJE |
Адноўлена 19.06.2017 15:19 |