Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая) |
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў |
22.05.2017 10:23 |
Каментарый да літургіі Велікодны час у жыцці хрысціяніна — гэта асаблівы перыяд, у якім падкрэсліваецца трывалая радасць. Мы ўжо пачулі найважнейшую вестку — Хрыстус Уваскрос! Сёння, складаючы на алтары Пана тое, з чым мы прыходзім, што турбуе нашыя сэрцы, што выклікае слёзы смутку і радасці, прагнем маліць Бога, каб Ён перамяніў нашае нутро, каб перамог наш страх, каб адарыў нас сапраўднай мудрасцю.
У сённяшнім Евангеллі Езус звяртаецца да Айца з клопатам і хваляваннем. «Я за іх прашу», — чуем малітву Езуса, нашага Настаўніка. Сам Бог моліцца за нас. Не варта ўжо нічога баяцца. Трэба бязмерна давяраць Божаму Провіду, таму што ўсё ў Яго руках. Хрыстус дае нам прыклад малітвы, у якой мы павінны памятаць пра іншых. Наша малітва не можа канцэнтравацца толькі на сабе, мы запрошаны несці Богу просьбы за іншых.
З вераю ў Езуса Хрыста ўзнясём да Бога нашыя малітвы:
Добры Божа, Ты выслухоўваеш нас і хочаш нам дапамагчы, навучы нас прымаць Тваю дапамогу і дзякаваць Табе за ўсё. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. Падрыхтаваў Януш Чарнамораў, |
Адноўлена 22.05.2017 10:26 |