Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Пальмовую нядзелю, Год А (9 красавіка) |
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў |
06.04.2017 17:30 |
Падчас цэлебрацыі кожнай Эўхарыстыі ўзгадваюцца збаўчыя дзеянні Хрыста, Яго смерць і ўваскрасенне, таму падчас святой Камуніі з’яднаемся з церпячым Хрыстом у ахвяры любові. Каментарый да літургіі У гэтую нядзелю пачынаецца апошні тыдзень Вялікага посту, так званы Вялікі тыдзень. З сённяшняга дня мы будзем разважаць пра таямніцу мукі і смерці Хрыста ў межах падрыхтоўкі да Дня Крыжа, якім з’яўляецца Вялікая пятніца. На пачатку літургіі адбудзецца благаслаўленне пальмаў на ўспамін пра ўваход Хрыста ў Ерузалем. Асаблівае значэнне мае літургія слова і яе кульмінацыйны момант — чытанне Мукі Пана. Уся літургія сённяшняга дня падкрэслівае аспект ахвяры, якую склаў Езус Хрыстус, прынізіўшы самога Сябе і будучы паслухмяным ажно да смерці, смерці крыжовай. Падчас цэлебрацыі кожнай Эўхарыстыі ўзгадваюцца збаўчыя дзеянні Хрыста, Яго смерць і ўваскрасенне, таму падчас святой Камуніі з’яднаемся з церпячым Хрыстом у ахвяры любові. Каментарый да літургіі слова Уся літургія слова Пальмовай нядзелі арыентаванана апісанне Мукі Пана. У гэтым годзе мы пачуем апісанне Яго мукі з Евангелля паводле святога Мацвея. Першае чытанне з кнігі прарока Ісаі дае нам карціну слугі Госпада. Ён даў плечы свае тым, хто б’е, і шчокі свае тым, хто выдзірае бараду Яго, а аблічча свайго не адвярнуў ад зняваг і аплявання. У другім чытанні з паслання святога Паўла да Філіпянаў перад нашымі вачыма паўстае слуга Хрыста, які прынізіў сябе, будучы паслухмяным ажно да смерці. Малітва вернікаў
|
Адноўлена 06.04.2017 17:35 |