Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ІІІ Велікодную нядзелю, Год А (30 красавіка) |
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў |
26.04.2017 14:16 |
Вера ва ўваскрасенне Хрыста абапіраецца на асабістай сустрэчы з Ім. Сёння ў Евангеллі мы пачуем пра сустрэчу Езуса і двух вучняў, якія ішлі ў Эмаўс. Іх сэрцы палаюць, калі Ён тлумачыць ім Пісанне. Калі нашае сэрца не запалае ад сустрэчы з Уваскрослым, хрысціянства будзе для нас толькі навязанай сістэмай абмежаванняў. Каментарый да літургіі слова У літургіі слова мы пачуем пра тое, што з'яўляецца сэрцам прапаведавання апосталаў — праўда пра ўваскрасенне Хрыста. Спачатку вучні Езуса самі не маглі прыняць факт, што Месія, які памёр на іх вачах, ізноў жыве. Уваскрослы Хрыстус неаднаразова аб'яўляецца ім, каб накіроўваць іх і ўмацоўваць. Евангеліст Лука апісвае, як вучні пазналі Хрыста «ў ламанні хлеба». Так першыя хрысціяне называлі святую Імшу. Падчас Імшы мы сустракаемся з Хрыстом: праз Божае слова Ён нас накіроўвае, а праз святую Камунію дае сілы рэалізоўваць пачутае. Малітва вернікаў Святкуючы перамогу Хрыста над смерцю і грахом, прадставім Богу нашыя просьбы і спадзяванні: 1. Молімся за святы Касцёл, каб мог свабодна абвяшчаць усім людзям праўду аб уваскрасенні Хрыста. Цябе просім... Божа, які даеш жыццё і перамагаеш смерць, пачуй малітвы свайго народа, якія мы з надзеяй узносім да Цябе. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. Падрыхтаваў кс. Кірыл Бардонаў |
Адноўлена 26.04.2017 14:18 |