Трэцяя нядзеля Адвэнту – нядзеля радасці, сапраўднай радасці Божай, якая сёння напаўняе нашы сэрцы. Радасць вынікае з таго, што паступова мы набліжаемся да свята Божага Нараджэння і верым, што сам Бог прыйдзе ў хвале, каб нас збавіць.
Сёння адзначаем урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Разважаем пра Маці Божую і яе пакліканне. Яна не спазнала граху. Але, можна сабе ўявіць, як няпроста ёй было жыць у свеце, дзе людзі падманваюць адно аднаго, крадуць, жадаюць няшчасця. Перад імі яна была безабароннай.
«Пакайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае». Гэта вельмі моцны заклік, скіраваны да нас, каб у час Адвэнту мы рупліва рыхтавалі дарогу Пану Богу ў сваіх сэрцах: ачысцілі іх у сакрамэнце пакаяння, пазбавіліся грахоўнага бруду, які перашкаджае нам прыносіць добры плён.
Думка аб паўторным прыйсці Хрыста з'яўляецца галоўнай тэмай сённяшняй нядзелі. Яго вяртанне на зямлю будзе нечаканае. Евангелле заклікае нас чуваць.
Сёння асаблівы час, калі мы можам вызнаць Езуса сваім Панам, але ведаем, што без падтрымкі Духа Святога не зможам гэтага зрабіць. Таму просім нашага Суцяшальніка, каб адарыў нас мудрасцю і неабходнымі дарамі, каб мы ўмелі ставіць Хрыста на першае месца.
Эўхарыстыя — гэта момант, калі мы можам набрацца адвагі, каб сведчыць пра Езуса Хрыста! Тут крыніца нашага натхнення і нашых сіл.
Верым у тое, што мёртвыя ўваскрэснуць, таму што Бог не ёсць Богам мёртвых, але жывых.
Езус Хрыстус набліжаецца да кожнага грэшнага чалавека, каб яго ўратаваць, а не асудзіць; каб прабачыць грахі і паказаць сапраўдны шлях да навяртання праз перамену ўласнага жыцця і любоў да бліжніх.
Хрыстус у сваім Слове вучыць нас малітве, якую Бог заўсёды выслухоўвае. Адкрыем нашыя сэрцы на Божае слова, каб мы вучыліся сапраўднай малітве і выпрасілі міласэрнасць, якой усе патрабуюць.
Слова Божае заклікае нас трываць у малітве. Прыкладам такой малітвы з'яўляецца ўдава з Евангелля і ўзнятыя рукі Майсея. Давайце трымацца слова Божага, таму што гэта наша сіла і дапамога на шляху да навяртання.
Калі мы застаемся ўдзячнымі Богу асабліва ў цяжкія хвіліны, то Збаўца свету заўсёды чуе наш голас і спасылае яшчэ большыя благаслаўленні, дары і ласкі, патрэбныя для нашага збаўлення.
Калі Дух Святы адорвае нас ласкай веры, у нас павінна быць пастава слугі перад Богам і іншым чалавекам. Але мы павінны чуць голас свайго Гаспадара, які нам кажа, што рабіць. Адносіны з Настаўнікам напоўняць нас верай і супакоем, калі мы будзем рабіць тое, што павінны.
У Эўхарыстыі Езус дае нам пакаштаваць смак Неба, але адчуць яго мы можам толькі тады, калі не абыходзімся абыякава з нашымі бліжнімі. Падчас Апошняй Вячэры наш Настаўнік горача прасіў нас, каб мы любілі адзін аднаго так, як Ён нас любіць.
Хрысціянства — гэта не збор загадаў і правіл, а жывыя адносіны з Хрыстом. Калі пабачым Яго дзеянне ў нашым жыцці, калі навучымся слухаць Яго голас, не зможам аддаваць перавагу спакусам, слабасцям і грахам.
Езус падкрэслівае, што перш за ўсё мы павінны мець у сабе любоў, а менавіта любоў да Бога і любоў да бліжніх, таму што ўсе Божыя загады грунтуюцца на любові.