Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХХХIII Звычайную нядзелю, Год С (13 лістапада) |
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў |
11.11.2016 10:10 |
Каментарый да літургіі Сённяшняе Евангелле напаўняе нас трывогай і неспакоем. Езус кажа пра апошнія дні, пра цярпенні чалавецтва, пра пераслед. Калі ў сваім жыцці мы не пазналі жывога Хрыста, нам вельмі цяжка ўспрымаць гэтыя словы. Але Бог не абяцаў нам жыцця без клопатаў і праблем. Праз цярпенні і сумны досвед Ён выпрабоўвае нашу веру і тое, як мы сведчым веру ў Яго. Таму, углядаючыся ў Езуса Эўхарыстычнага, просім аб ласцы веры і мужнасці, каб у неспрыяльныя моманты нашага жыцця заставацца вернымі Яму і Яго Слову. Удзячныя Богу за скіраванае да нас слова, з вераю ўзнясём да Яго супольныя малітвы і просьбы:
просім… Добры Божа, выслухай нашыя малітвы і няспынна апякуйся намі. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. |
Адноўлена 11.11.2016 10:10 |