Важна, каб нішто не замяняла нам Бога: ні грошы і праца, дзе іх здабываем, ні тэхніка, за якой праводзім часу болей, чым на малітве. Але горш за ўсё пералічанае можа быць толькі адмова ад заўважання гэтых праблемаў. Давайце ж вучыцца разважаць над тым, хто мой Бог і каму я служу.
Бог не зацікаўлены знішчэннем чалавека. Але наадварот, Бог у першую чаргу зацікаўлены ў выратаванні з граху. Божая міласэрнасць, аб якой гаворка ў сённяшняй літургіі слова, — яшчэ адзін шанс для чалавека, каб вярнуцца ў дом свайго Айца.
Сёння мы сядаем за стол Божага слова, якое з’яўляецца Мудрасцю свету. Літургія слова нагадвае нам сёння пра Божую задуму, якая ніколі не будзе зразумета розумам чалавека. Толькі адданне чалавека Божай волі можа здзейсніць, што мы ў мінімальнай ступені здолеем зразумець Мудрасць, схаваную ў Божым слове.
У сённяшнім Евангеллі гаворыцца пра займанне месцаў. Аднак Езус не кажа пра месца ў Касцёле, а хутчэй дае ўрок пакоры. Кожны з нас павінен глядзець на іншага чалавека, як на Хрыста. Каб так глядзець, у сэрцы неабходна мець пакору.
Шляхі Пана ніколі не стануць старымі, але заўсёды застаюцца актуальнымі для сучаснага свету і яго жыхароў. Дабрыня і міласэрнасць, любоў і цярплівасць праз тысячагоддзі з’яўляюцца выбітнымі якасцямі чалавецтва.
Бог не з’яўляецца нашым вінаватым, але наадварот — Абаронцам. Да Яго заўсёды можам звярнуцца па дапамогу. Калі будзем прасіць з верай, тады атрымаем усё, што нам патрэбна для збаўлення.
Святы Павел заклікае пакінуць грахі, якія не даюць нам імкнуцца ў вышыні, імкнуцца туды, дзе чакае нас сам Хрыстус і дзе мы зможам з упэўненасцю сказаць: «Пане, Ты наш прытулак з пакалення ў пакаленне».
«Шукайце і знойдзеце», – гэтае абяцанне Езуса Хрыста дае нам вялікую надзею на збаўленне і жыццё ў Валадарстве Нябесным. Але трэба сапраўды жадаць быць збаўленым. Штодня старацца быць вучнем Хрыста, дбаць пра свой духоўны стан і ад усяго сэрца маліцца.
Дазвольце Езусу ўвайсці ў нашае жыццё, як гэта зрабіў Абрагам у першым чытанні і Марта і Марыя ў сённяшнім Евангеллі. Толькі тады мы зможам сказаць, што мы шчаслівыя, таму што мы выбралі тое, што самае дарагое, — Езуса, які ёсць Любоў.