Для Усемагутнага Бога няма розніцы, кім мы ёсць да сустрэчы з Ім, галоўным пунктам з’яўляецца непасрэдна спатканне і кантакт. Калі гэта адбываецца, то перамяняецца сэрца чалавечае, робячыся больш чулым, каб мець магчымасць і жаданне дзяліцца ўсім тым, што атрымалі ад Бога, каб навучаць таму, што спазналі самі.
Сын Чалавечы памёр за грахі людзей і вызваліў нас ад панавання зла. За намі выбар, і калі выбіраем дабро, Бог не пакіне нас самотнымі, але будзе супрацоўнічаць, і сам Дух будзе заступацца за нас.
Усе мы сёння сабраліся, каб пачуць Божае слова і аддаць Богу хвалу. Гэтае Слова, якое мы чуем кожную нядзелю, падобна да зерня, якое Бог кідае ў глебу нашага сэрца і перамяняе нашае жыццё.
Езус прыйшоў на гэты свет, прынёсшы навучанне новае, якое перамяніла мысленне людзей. Прынёс Ён таксама і свой Божы Дух, якім надзяліў кожнага, хто паверыў. Атрымаўшы навучанне і моц Езуса Хрыста, чалавецтва крочыць далей з моцнай надзеяй: “калі жывяце паводле цела, то памрэце; а калі забіваеце Духам учынкі цялесныя, жыць будзеце”.
Як святы, Паўсюдны і Апостальскі Касцёл мы сабраныя тут у гэты прыгожы дзень пасвячоны апосталам Пятру і Паўлу, каб праслаўляць Імя Пана і Яго магутнасць. Касцёл заснаваны на фундаменце дванаццаці апостолаў заўсёды асаблівую пашану меў да двух з іх: Пятра, якому Пан даручыў найвышэйшую пастырскую ўладу і Паўла, які абвяшчаў Евангелле ва ўсёй Рымскай Імперыі. Ад пачатку паўтараліся словы: дзе Пётр — там Касцёл. Таму сёння мы верна стаім пры Пятры нашых часоў Папе Францішку, каб адчуць нашае адзінства з Паўсюдным Касцёлам. Усемагутнаму Богу складаем шчырую падзяку за тое, што дазволіў нам быць дзецьмі Свайго Касцёла. Няхай Пан абудзіць у нас Апостальскага Духа, каб мы як св. Пётр маглі данесці Евангелле да ўсіх людзей.
«Я зраблю цябе святлом народаў, каб маё збаўленне дайшло да краёў зямлі». Гэтымі словамі з кнігі прарока Ісаі, хачу распачаць сваё разважанне. Словы асабліва важныя у кантэксце ўрачыстасці, якую мы з вамі сёння перажываем: урачыстасць святога Яна Хрысціцеля.
Сучасны свет прымушае нас бесперапынна набываць, трымаць, адварочваючы нас такім чынам ад сапраўдных каштоўнасцяў. Тое, што нас на зямлі акружае, з'яўляецца нестабільным і нетрывалым. Толькі добрыя справы, выкананыя з Божай ласкай і з добрымі намерамі, знаходзяць прыгажосць у вачах Творцы.
Сёння ўвесь Касцёл святкуе ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы – Айца, Сына і Святога Духа. Але Бог, у трох постацях, застаецца для нас таямніцай. Колькі разоў мы спрабуем зразумець Пана у Святой Тройцы, столькі мусім прызнацца, што гэтая праўда перавышае магчымасці разумення чалавека. Еднасць Бога можа заахвочваць і нас таксама, каб мы стараліся станавіцца адзіным Касцёлам, хоць з’яўляемся асобнымі яго часткамі.
Як вучні Хрыста, гэтак мы сёння збіраемся ў Вячэрніку, каб скласці ахвяру Цела і Крыві Пана. Таксама сёння на Эўхарыстыі сустракаемся ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога. Праз дар Духа Святога Бог пастаянна абнаўляе нашыя сэрцы і перамяняе аблічча зямлі.
Езус запэўнівае нас сёння ў Евангеллі, што не пакіне нас сіротамі, гэта значыць не давядзе да сітуацыі, у якой будзем самотныя і без апекі.
Хрыстус праз сваю чалавечнасць аб’явіў нам Бога Айца, Яго любоў і мэту нашага жыцця. Касцёл аб’яўляе нам Хрыста праз абвяшчанне Евангелля і справы міласэрнасці. Мы праз хрост пакліканы да супольнасці Касцёла, да яго жыцця, веры, каб праз служэнне будаваць жывы храм, заснаваны на Хрысце.
Трывае велікодны час, у якім асабліва яскрава можна адчуць удзячнасць і радасць за дар, які дадзены Богам чалавецтву – Езуса Хрыста Уваскрослага. Таксама гэта час асаблівага даверу, надзеі на тое, што і мы калісьці ўваскрэснем. На гэтай святой Імшы давайце задумаемся, што даў нам Бог у нашым жыцці, чаму навучыў нас падчас посту і за што можам дзякаваць ужо цяпер.
“Ламанне хлеба” - гэта самая старажытная назва святой Імшы. Менавіта па ламанні хлеба вучні, якія ўцякалі з Ерузалема, разпазналі ў спадарожніку Езуса. Мы таксама павінны ўслухацца ў Слова Божае, каб нашае сэрца загарэлася новым агнём руплівасці.
Хрыстус пасля свайго ўваскрасення з'явіўся апосталам, адарыў іх супакоем і даў ім Святога Духа. Яны мелі ў якасці задання прывесці ўсіх людзей да веры і адзінства, а таксама прабачаць ад імя Хрыста. Гэтую місію добра выконвалі першыя хрысціяне, збіраючыся на ламанне хлеба, інакш Эўхарыстыю, і жылі ў адзінстве і любові. І сёння хрысціяне павінны праз веру сустракацца з Хрыстом, які прысутнічае ў Касцёле.
Хрыстус Уваскрос! Незвычайная радасць прыходзіць у гэты дзень у нашы сэрцы, нашы сем’і, нашы дамы. Велікоднае аднаўленне жыцця дзеецца і ў прыродзе, і ў нас. Мы атрымалі моцную надзею праз Езуса Хрыста на тое, страчанае праз Адама і Еву, месца шчасця разам са Стварыцелем.