Святкуючы таямніцу Божага Нараджэння, ушаноўваем сёння Святую Сям’ю. Езус, Марыя і Юзаф. Іх злучала святая чуласць, дух сяброўства, разумення і прагнення таго, каб жыццё іншага было шчаслівым. Такой была сям’я Езуса, у якой Ён узрастаў у атмасферы святасці, чалавечых дабрадзейнасцяў і дакладнага выканання Божай волі.
Збаўца нарадзіўся! Бог сярод нас! Гэта падзея, якая надае сэнс нашаму часам вельмі заклапочанаму і няпростаму жыццю. Дае надзею і напаўняе шчасцем.
Распачынаецца чацвёрты тыдзень Адвэнту, які прыгадвае нам, што да свята Божага Нараджэння засталося вельмі мала часу, але нават і гэты кароткі перыяд яшчэ можам выкарыстаць плённа: прыступіць да сакрамэнту споведзі, прыняць удзел у рэкалекцыях, аддаць асаблівую пашану Маці Божай у раратняй святой Імшы. Але перадусім хочацца, каб кожны з нас у цішы сэрца сустрэў Збаўцу.
Хрыстус хоча, каб мы дзяліліся радасцю з іншымі. Аднак, каб гэта адбылося, у сэрцах павінна быць нейкая перамена. Сапраўдная радасць з’явіцца ў нашым сэрцы тады, калі адкінем зло і запросім Езуса ў сваё жыццё.
Адвэнт – перыяд чакання Езуса, які народзіцца ў сэрцах людзей. Але акрамя гэтага Адвэнт – магчымасць умацавання сваёй надзеі на збаўленне. Маем надзею на добрую будучыню, надзею, звязаную непасрэдна з Езусам Хрыстом, які за нас памёр і ўваскрос.
Сёння ўвесь Каталіцкі Касцёл пачынае перыяд падрыхтоўкі да вельмі важнай урачыстасці. Урачыстасці Нараджэння Хрыста. І гэты час Адвэнту - час нашага радаснага чакання Збаўцы, - мы павінны пражыць з асаблівай карысцю для нашага духоўнага развіцця.
Езус збавіў нас, праліўшы сваю Кроў на крыжы. Вызваліў нас з-пад улады цемры граху, але ад кожнага асабіста залежыць, ці прыме Хрыста як Валадара свайго жыцця і ці даверыцца Яму. Выбар за кожным з нас, і гэты выбар мы павінны аднаўляць штодзённа.
Блізіцца да завяршэння Год веры, аб’яўлены Бэнэдыктам XVI, які заклікаў, каб сучасны чалавек “ведаў, здзяйсняў і перажываў” сваю веру. Такім перажываннем ёсць і чаканне другога прыйсця нашага Пана Езуса Хрыста, пра якое нагадвае нам сёння Святое Пісанне.
Бог праз свайго Сына абвяшчае ўсім вечнае жыццё і ўваскрасенне памерлых. Прыходзячы на Эўхарыстыю, мы жадаем прыняць дар жыцця, каб таксама знайсці надзею ўваскрасення.
Там, дзе няма месца для Бога, пануе прыгнечанасць. І наадварот: там, дзе ёсць Бог, — там будучыня. Калі для Бога ёсць месца, калі запрашаем Яго ў нашы штодзённыя справы, Ён становіцца Тым, хто прыносіць радасць і штосьці новае ў жыццё.
Вялікімі крокамі набліжаецца заканчэнне Года веры. Падчас гэтай святой Імшы мы хочам запытацца ў сябе: ці добра мы выкарысталі гэты час? Ці прывяла наша вера нас да сапраўднай сустрэчы з Хрыстом?
Езус прыйшоў у гэты свет, каб даць прыклад сапраўдных каштоўнасцяў, прыклад служэння з любові, прыклад моцнай веры і надзеі. Але галоўная Яго задача была данесці людзям любоў Айца, які нават праз грэх, які людзі ўчынілі, не перастаў іх любіць, не перастаў клапаціцца.
Сёння, сабраўшыся на Эўхарыстыі, будзем заклікаць Пана ў малітве, просячы злітавацца над намі і ачысціць нас ад граху. Таксама хочам дзякаваць і праслаўляць Пана за дар любові і прабачэння, якое Ён аказвае нам.
Сапраўдная сустрэча з Богам заўсёды адкрывае нас на чалавека, асабліва на таго, хто патрабуе духоўнай дапамогі. Наша пабожнасць выражаецца ў канкрэтных учынках любові да бліжняга, з якіх мы ніколі не павінны адчуваць сябе вызваленымі.
Хрысціянін не можа нікім пагарджаць, але закліканы Хрыстом да служэння сваім бліжнім, асабліва тым, хто знаходзіцца ў духоўнай і матэрыяльнай патрэбе. Сённяшняе Евангелле павінна нагадаць нам заклік Хрыста, удзяліць сілы для служэння нашым братам і паказаць, што матэрыяльныя даброты могуць закрыць для нас Бога, але могуць і стаць для нас шляхам да вечнага жыцця.