Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ўрачыстасць Божага Нараджэння (25 снежня)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
22.12.2013 12:33

Каментарый да літургіі

“Божае Нараджэнне — міг трыyмфальнай святасці!”

Гэта час, калі сэрца кожнага з нас перапаўняе радасць, любоў і супакой. Бо Збаўца нарадзіўся! Бог сярод нас! Гэта падзея, якая надае сэнс нашаму часам вельмі заклапочанаму і няпростаму жыццю. Дае надзею і напаўняе шчасцем.

У гэты асаблівы час адкрыем нашыя сэрцы насцеж, каб Божае Дзіця напоўніла яго сваімі ласкамі і дарамі, з якімі прыходзіць на гэты свет.

Няхай наш удзел у Эўхарыстыі будзе сапраўднай удзячнасцю за бязмежную любоў Бога Айца, за Любоў, якая нарадзілася ва ўбогай стайні.

Каментарый да літургіі слова


“Слова сталася целам і пасялілася між нас, і бачылі мы славу Ягоную”.

Божае слова, якое мы пачуем падчас сённяшняй Эўхарыстыі, прасякае пачуцце радасці і шчасця. Так, прарок Ісая кажа пра пасланца, “які абвяшчае мір і нясе радасць”. Прарок запэўнівае, што Бог ніколі не пакіне свой народ, але заўсёды будзе побач. Таксама дае надзею: “усе межы зямлі ўбачаць збаўленне”.

У сваю чаргу, з Паслання да Габрэяў мы даведаемся, што Бог прамаўляе да нас праз свайго Сына. А гэта значыць, што, прымаючы Хрыста і Яго вучэнне, мы прымаем Божае Слова ў сваё жыццё.

Малітва вернікаў

З сэрцам, поўным удзячнасці за Божую любоў, якая праявілася ў нараджэнні Хрыста сярод нас, скіруем да Нябеснага Айца нашыя просьбы:

  • За Паўсюдны Касцёл, каб, не зважаючы на перашкоды, нёс людзям Еввангелле і сведчыў пра бязмежную любоў Бога да кожнага.
  • За кіруючых дзяржавамі, каб заўсёды шанавалі годнасць усіх людзей і клапаціліся аб найбольш патрабуючых.
  • За хрысціян, якія церпяць пераслед альбо знаходзяцца ў цяжкай сітуацыі, каб спазналі супакой, з якім Хрыстус прыходзіць на зямлю.
  • За сем'і, каб сваю еднасць будавалі на шчырай любові і прабачэнні.
  • За памерлых, каб змаглі сузіраць Божае Аблічча ў Нябесным Валадарстве.
  • За нас, прысутных на святочнай Эўхарыстыі, каб нашыя сэрцы заўсёды былі адкрытыя для Хрыста.


Божа, пачуй нашыя просьбы, якія з верай і пашанай кіруем да Цябе. Амэн.

С. Марына Брылёнак

Адноўлена 22.12.2013 12:35
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)