Каментарый да літургіі
Сучасны свет прымушае нас бесперапынна набываць, трымаць, адварочваючы нас такім чынам ад сапраўдных каштоўнасцяў. Тое, што нас на зямлі акружае, з'яўляецца нестабільным і нетрывалым. Толькі добрыя справы, выкананыя з Божай ласкай і з добрымі намерамі, знаходзяць прыгажосць у вачах Творцы.
Эўхарыстыя, якую мы цяпер будзем цэлебраваць, з'яўляецца для нас скарбам, які дазваляе браць з крыніцы Божай ласкі.
Каментарый да літургіі слова
Толькі прыняцце Езуса, які з'яўляецца найбольшым дабром і любоўю, можа гарантаваць чалавеку шчасце. Выбар Езуса – гэта выбар шчасця, якое не праходзіць тут, на зямлі, але трывае назаўжды.
Давайце адкрыем нашыя сэрцы на Слова Божае ў нашым жыцці.
Малітва вернікаў
Да Бога, які заўсёды нас выслухоўвае, з верай занясём нашыя просьбы:
1. Молімся за Касцёл Святы, каб у сённяшнім свеце абвяшчаў Евангелле і вёў усе народы да збаўлення. Цябе просім... 2. Молімся за Айца Святога, біскупаў і святароў, каб, напоўненыя моцаю Духа Святога, кіравалі Касцёлам. Цябе просім... 3. Молімся за сем’і, каб, моцныя Богам, выхоўвалі дзяцей паводле хрысціянскіх каштоўнасцяў. Цябе просім... 4. Молімся за хворых, бедных і самотных, каб сустрэлі на сваёй дарозе жыцця людзей, якія змогуць ім дапамагчы. Цябе просім... 5. Молімся за памерлых, каб дасягнулі шчасця прабывання ў Валадарстве Нябесным.Цябе просім... 6. Молімся за нас, сабраных вакол алтара Пана, каб мы, перамененыя Божым словам і Хлебам Эўхарыстычным, моцна трывалі ў веры. Цябе просім...
Божа, выслухай нашыя малітвы, якія да Цябе з верай прыносім. Праз Хрыста, Пана нашага.
С. Людміла Леўдаровіч MChR
|