Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ўрачыстасць Св. апосталаў Пятра і Паўла (29 чэрвеня)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
24.06.2014 14:04

Як святы, Паўсюдны і Апостальскі Касцёл мы сабраныя тут у гэты прыгожы дзень пасвячоны апосталам Пятру і Паўлу, каб праслаўляць Імя Пана і Яго магутнасць. Касцёл заснаваны на фундаменце дванаццаці апостолаў заўсёды асаблівую пашану меў да двух з іх: Пятра, якому Пан даручыў найвышэйшую пастырскую ўладу і Паўла, які абвяшчаў Евангелле ва ўсёй Рымскай Імперыі. Ад пачатку паўтараліся словы: дзе Пётр — там Касцёл. Таму сёння мы верна стаім пры Пятры нашых часоў Папе Францішку, каб адчуць нашае адзінства з Паўсюдным Касцёлам. Усемагутнаму Богу складаем шчырую падзяку за тое, што дазволіў нам быць дзецьмі Свайго Касцёла. Няхай Пан абудзіць у нас Апостальскага Духа, каб мы як св. Пётр маглі данесці Евангелле да ўсіх людзей.


Каментарый да Літургіі Слова

Кожны чалавек калісьці павінен будзе адказаць сабе на пытанне, чым для яго з’яўляецца вера і кім для яго на самай справе ёсць Езус. Звычайна такія пытанні звязаныя з цяжкімі сітуацыямі, калі трэба нам прыняць важныя рашэнні ці, калі нас сустракае крызіс, які нечакана з’явіўся ў нашым жыцці. Тады таксама мы больш адкрываемся на Бога, таму што ведаем, як абмежаваны нашы сілы. Сымон Пётр хоць і быў слабым чалавекам, але Езус вызначыў яго тым, хто будзе ўзмацняць веру іншых. Не было гэта лёгкае заданне, але, калі ён прыняў ад Збаўцы ўсе неабходныя ласкі, каб яго выканаць. Падобнае здараецца ў нашым жыцці, калі мы з адвагай кажам Богу «так», тады Ён дае нам столькі ласкі, колькі трэба, каб выканаць нашыя абавязкі перад Ім.

Малітва вернікаў

Разам з усім Касцёлам молімся да Айца, які цудоўным чынам выратаваў св. Пятра з вязніцы і аб’явіў Сваю вялікую міласэрнасць сярод народаў праз навучанне св. Паўла.

  1. Молімся за Святы Касцёл, каб бараніў веру і вёў людзей да Езуса, Сына Бога жывога.
  2. Молімся за Папу Францішка, каб як Пётр нашых часоў абвяшчаў Евангелле ўсім народам.
  3. Молімся за ўсіх біскупаў, паслядоўнікаў апосталаў, каб адкрывалі перад сучаснымі людзьмі багаццё Слова Божага і сакрамэнтаў збаўлення.
  4. Молімся за Рым і яго жыхароў, каб праслаўлялі Пана разам з усімі, хто верыць у Бога і Езуса Хрыста.
  5. Молімся за ўсіх, хто церпіць па прычыне веры ў Хрыста, каб былі мужнымі і трывалымі ў час выпрабаванняў.
  6. Молімся за памерлых, каб атрымалі вечную ўзнагароду ад Пана, Справядлівага Суддзі.
Молімся за нас саміх, каб мы сваім жыццём абвяшчалі Хрыста і праз веру будавалі Яго Касцёл, як жывую святыню сярод свету.
Божа, Пане неба і зямлі, які ўзмацняеш сваіх дзяцей, каб як апосталы Пётр і Павел былі вернымі ў абвяшчэнні праўды і непахіснымі сярод цярпенняў дзеля Імені Твайго Сына. Выслухай малітвы Касцёла і учыні, каб паўсюль Тваё Слова прыносіло плён. Праз Хрыста Пана нашага. Амэн.

Адноўлена 24.06.2014 14:09
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)