Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXІІІ Звычайную нядзелю, Год С (8 верасня)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
07.09.2013 12:26

Каментарый да літургіі

Мы сабраліся на Эўхарыстыі, каб даць выраз нашай веры і засведчыць сваю прыналежнасць да Хрыста. Ён, які дае нам сябе ў слове і Хлебе жыцця, сёння аб’яўляецца як Збаўца і Сябар чалавека, удзяляючы кожнаму з нас спрадвечную Мудрасць. Мудрасць, якая ў еднасці з Духам Святым дазваляе чалавеку зразумець і прыняць волю Найвышэйшага.

За тое, што мы не заўсёды адкрываемся на Божую Мудрасць, якая нас збаўляе, перапросім сёння Стварыцеля на пачатку гэтай святой Імшы.

Каментарый да літургіі слова

Сёння мы сядаем за стол Божага слова, якое з’яўляецца Мудрасцю свету. Літургія слова нагадвае нам сёння пра Божую задуму, якая ніколі не будзе зразумета розумам чалавека. Толькі адданне чалавека Божай волі можа здзейсніць, што мы ў мінімальнай ступені здолеем зразумець Мудрасць, схаваную ў Божым слове.

У цішыні і засяроджанні прымем слова Пана ў нашы сэрцы.

Малітва вернікаў

Сабраныя ў імя Езуса Хрыста, молімся да Бога, каб мы ўмелі рэалізаваць у жыцці давераныя нам задачы, чэрпаючы сілу з Яго навучання, пацверджанага цудамі.

- Молімся за Касцёл Хрыстовы, каб Яго заклік да навяртання чалавецтва прынёс плён у спаўненні загаду любові
- Просім за Папу Францішка, каб вёў да святасці давераную яму аўчарню
- Божа, натхні кіраўнікоў духам мудрасці, каб дыялог і ўзаемная павага прынесла плён міру ў Сірыі
- Падтрымлівай, Езу, людзей хворых і змучаных, каб толькі ў Табе шукалі вызвалення ад сваіх хваробаў і цялесных недамаганняў
- Умацуй, Пане, людзей, якія спаўняюць учынкі міласэрнасці, каб вытрывалі ў сваіх пастановах і неслі дапамогу бедным
- Просім для нас, сабраных тут, каб мы адкрыліся на дзейнасць Бога сярод нас і ўбачылі Яго прысутнасць, асабліва ў іншым чалавеку.

Учыні, Пане, каб узнесеныя да Цябе малітвы абудзілі ў нас сапраўднае прагненне служэння Табе і адкрытасць на Твае знакі. Праз Хрыста, Пана нашага.

Паводле liturgia.wiara.pl

(AG)

Адноўлена 07.09.2013 12:53
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)