Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XVIІ Звычайную нядзелю, Год С (28 ліпеня)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
25.07.2013 12:56

Каментарый да літургіі

«Пан мяне пачуў, калі Яго паклікаў».

Напэўна, у гісторыі кожнага чалавека ёсць месца для просьбаў, скіраваных да Бога. Але за шматлікімі просьбамі існуе вялікае рызыка – забыцца пра падзяку. Дзякаваць варта за ўсё, што мы маем, але гэта заўсёды з’яўляецца больш складаным, чым жыццё ў скаргах і абвінавачваннях усяго свету за цяжкія сітуацыі ў сям’і і на працы. Богу, як найміласэрнейшаму Айцу, прыемна бачыць і адчуваць, калі чалавек удзячны за вялікі дар жыцця, які ніхто не можа даць, апрача Яго. Падзякуем жа Богу ў Тройцы Адзінаму на гэтай літургіі за вялікія дары жыцця на зямлі, а пазней у небе.

Каментарый да літургіі слова

«…прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам».

«Шукайце і знойдзеце», – гэтае абяцанне Езуса Хрыста дае нам вялікую надзею на збаўленне і жыццё ў Валадарстве Нябесным. Але дзеля таго, каб адшукаць, трэба сапраўды жадаць быць збаўленым. Штодня старацца быць вучнем Хрыста, дбаць пра свой духоўны стан і ад усяго сэрца маліцца: «Ойча, няхай свяціцца імя Тваё, няхай прыйдзе Валадарства Тваё…» Гэта цяжкі і адказны шлях, але, калісьці адказаўшы Езусу «так», варта заставацца верным.

Малітва вернікаў


Да Бога Усемагутнага, у Тройцы Адзінага, узнясём пакорныя малітвы:

  • молімся за Святы Касцёл, каб адорваў людзей сапраўднай надзеяй.
  • молімся за папу Францішка і ўсіх біскупаў свету, каб не стамляліся несці святло Хрыста людзям.
  • молімся за ўсіх бяздомных, каб знайшлі годнае месца для жыцця і супакой у сэрцы.
  • молімся за сужэнцаў, каб уваскрослы Хрыстус быў для іх крыніцай узаемнай любові.
  • молімся за нас, тут сабраных, каб бачылі ў штодзённым жыцці шлях да збаўлення.

Божа, выслухай нашыя малітвы, які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Амэн.

Падрыхтавала Рэгіна Гасанна Атрашкевіч ОРs

Адноўлена 25.07.2013 12:59
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)