Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXVI Звычайную нядзелю, Год С (25 верасня)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
22.09.2016 12:11

Каментарый да літургіі

У Эўхарыстыі Езус дае нам пакаштаваць смак Неба, але адчуць яго мы можам толькі тады, калі не абыходзімся абыякава з нашымі бліжнімі. Падчас Апошняй Вячэры наш Настаўнік горача прасіў нас, каб мы любілі адзін аднаго так, як Ён нас любіць.

На пачатку святой Імшы папросім прабачэння ў любячага Бога за тыя выпадкі, калі мы прайшлі побач з чалавекам, які меў патрэбу, і нічым не дапамаглі, і папросім сіл і мудрасці на далейшае наша жыццё, каб былі чулымі на патрэбы іншых.

Каментарый да літургіі слова

«Ты атрымаў ужо сваё дабро ў жыцці сваім, таксама і Лазар — ліха. Цяпер жа ён тут суцяшаецца, а ты пакутуеш».

На першы погляд святое Евангелле кажа нам пра багацце і беднасць і робіць вялікую розніцу паміж імі. Канешне, багацце не з’яўляецца злом, як і беднасць не будзе гарантыяй нашага збаўлення. Усё залежыць ад  чалавека, якімі прынцыпамі і выбарамі ён кіруецца ў жыцці.

Але найважнейшае, што мы можам заўважыць у сённяшнім Евангеллі, — гэта абыякавасць багацея. Невядома, ці ўвогуле ён бачыў пад сваімі дзвярыма Лазара. Ён быў заняты сабой. Яму нічога не каштавала крышачку падзяліцца з бедным, але ўвесь яго позірк быў накіраваны толькі на яго самога. Эгаізм закрывае нам вочы на патрэбы бліжніх. А ці адкрытыя нашыя вочы на патрэбы іншых? Ці ўмею я дзяліцца?

Няхай міласэрны Бог беражэ нас ад граху абыякавасці!

Малітва вернікаў

Богу, які кліча нас да святла веры і праз свайго Сына чыніць нас сваімі дзецьмі, узнясём нашы малітвы:

1. Молімся за святы Касцёл, каб няспынна імкнуўся да сапраўднай еднасці. Цябе просім…
2. Молімся за пакрыўджаных людзей, каб іх сэрца не апанавала нянавісць. Цябе просім…
3. Молімся за тых, хто не верыць у плённасць малітвы, каб спазналі яе моц. Цябе просім…
4. Молімся за нашых дабрадзеяў, каб яны атрымалі шчодрую ўзнагароду ад Бога за ўчыненае дабро. Цябе просім…
5. Молімся за памерлых, каб яны атрымалі радасць уваскрасення ў вечнай хвале. Цябе просім…
6. Молімся за нас, удзельнікаў гэтай святой Імшы, каб мы ўмелі сведчыць аб Божай любові, якую спазналі ў нашым жыцці.. Цябе просім…

Добры Божа, выслухай ласкава нашы просьбы і ўчыні нас годнымі прыняць Твае дары. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

С. Таццяна Гмыза SJE

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)