Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў



Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XI Звычайную нядзелю (14 чэрвеня)
10.06.2015 17:40

У сэрцы кожнага чалавека, часам вельмі глыбока, схаваны пласт надзвычай урадлівай, добрай, высакароднай зямлі. Бог у яе кідае насенне, якое развіваецца непрыкметна для іншых, нават часамі для самога чалавека, але заўсёды відочна для Бога.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Х Звычайную нядзелю (7 чэрвеня)
03.06.2015 11:26

Калі разглядаем нашы адносіны з Богам, то можам уявіць іх у выглядзе нармальнага сяброўства, добрай камунікацыі. Непаслухмянасць Адама і Евы Богу, шматлікія знявагі Бога нашымі продкамі, нашыя штодзённыя правіны — гэта ўсё не аслабіла любоў Божую і міласэрнасць да чалавецтва.

Адноўлена 03.06.2015 11:51
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы (31 мая)
29.05.2015 23:35

Наш Бог Адзіны ў Тройцы. Гучыць як незразумелая і неспасцігальная таямніца нашай веры. Але калі паглядзім з іншага пункту гледжання, то ўбачым, што наш Бог вельмі блізкі.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на нядзелю Спаслання Духа Святога (24 мая)
20.05.2015 20:12

Праз дар Духа Святога Бог абнаўляе нашыя сэрцы і перамяняе іх, каб мы маглі быць сведкамі Уваскрослага Пана.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VII Велікодную нядзелю (17 мая)
16.05.2015 00:05

Надзвычай кранальны маналог можна пачуць у сённяшнім Евангеллі. Езус звяртаецца да Айца з клопатам і хваляваннем, гледзячы на сітуацыю ў свеце.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю (10 мая)
06.05.2015 13:40

Бог як доказ сваёй любові спасылае нам на зямлю Адзінароднага Сына як Збаўцу. Хто прымае Яго Сына як Збаўцу, паказвае Богу, што Яго ведае і любіць. Той, хто трывае ў лучнасці з Езусам, здольны жыць любоўю Божай і рассейваць яе ў сваім акружэнні.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю (3 мая)
29.04.2015 10:15

Кожны з нас задумваецца над сэнсам свайго жыцця. Але толькі ў Богу мы можам яго знайсці і быць шчаслівымі.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю (26 красавіка)
22.04.2015 10:40

Хрыстус хоча, каб мы сабраліся ў статку, імя якому - Касцёл. Ён за кожнага чалавека аддаў сваё жыццё, таксама і за нас. Ён хоча, каб мы былі свабоднымі ад граху і маглі прыняць удзел у “святкаванні жыцця вечнага”.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ІІІ Велікодную нядзелю (19 красавіка)
17.04.2015 11:53

Няўпэўненыя ў заўтрашнім дні, засмучаныя, стомленыя… Спакой вам! Усе нашыя праблемы ўжо неістотныя, бо да нас прыйшоў Уваскрослы Хрыстус. Аб’явіўся і прынёс з сабой усё тое, што было патрэбна кожнаму спрагнёнаму сэрцу.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на II Велікодную нядзелю (12 красавіка)
08.04.2015 21:44

Божая міласэрнасць – гэта любоў самаадданая, і ніхто не можа фізічна або матэматычна пазнаць важнасць гэтай любові. Яна невычэрпная і незразумелая для чалавечага розуму.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ўрачыстасць Уваскрасення Пана (5 красавіка)
02.04.2015 23:43

Падчас кожнай Боскай літургіі Хрыстус памірае і ўваскрасае дзеля нас. Але сёння мы асаблівым чынам можам адчуваць вялікую радасць, якую дорыць нам Уваскрослы Хрыстус.

Адноўлена 02.04.2015 23:44
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Пальмовую нядзелю (29 сакавіка)
27.03.2015 21:19

Разважаючы ў Вялікі тыдзень над вядомым кожнаму шляхам Езуса, варта пастарацца быць уважлівым да кожнай хвіліны і кожнага дзеяння Пана ў дачыненні да нас, як шмат гадоў таму, так і цяпер.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Нядзелю Вялікага посту (22 сакавіка)
20.03.2015 13:11

Чалавек шмат разоў у жыцці кажа Богу: “Пане, хачу ўбачыць Езуса”. Шмат разоў, калі прыходзіць смутак, боль, расчараванне, самотнасць – нам здаецца, што Езус знікае ў нас з вачэй, што Ён далёка ад нас…

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Нядзелю Вялікага посту (15 сакавіка)
11.03.2015 11:51

Кожны чалавек носіць у сваёй душы раны, народжаныя першародным грахом. Любоў Хрыста, які быў прыбіты да дрэва крыжа, забівае наш грэх і лечыць раны.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ІІІ Нядзелю Вялікага посту (8 сакавіка)
06.03.2015 15:52

Нічога нас не павінна засмучаць, нічога мы не павінны баяцца, таму што мы дакладна ведаем аб Божай любові да нас і аб тым, што Ён ніколі нас не пакіне.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 8 з 14
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.