Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Нядзелю Вялікага посту (22 сакавіка)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
20.03.2015 13:11

Каментарый да літургіі

Чалавек шмат разоў у жыцці кажа Богу: “Пане, хачу ўбачыць Езуса”. Шмат разоў, калі прыходзіць смутак, боль, расчараванне, самотнасць – нам здаецца, што Езус знікае ў нас з вачэй, што Ён далёка ад нас…

А Ён увесь час з намі, прабачае, ачышчае з бруду, лечыць раны сваёй дабрынёй і ацаляе сваёй любоўю.

Мы паступова ўваходзім у перыяд Мукі Пана, якая будзе для нас галоўнай тэмай двух апошніх тыдняў. Мы бачым крыж і завешаныя ў знак смутку і жалобы абразы. Гадзіна Хрыста ўжо блізкая, і будзем разам з Хрыстом, калі Ён будзе збаўляць, падчас ахвяры на крыжы, якая ўвасабляецца таксама падчас гэтай Эўхарыстыі.

Каментарый да літургіі слова


Ахвяра Сына Чалавечага – аснова сённяшняй літургіі слова. Прарок Ерамія ў першм чытанні кажа пра прымірэнне, якое Бог заключыў з людзьмі. Прымірэнне Бога з людзьмі мае карані ў Езусавым прымірэнні, якое заключаецца ў Яго Целе і Крыві.

У другім чытанні мы будзем сведкамі таго, што ахвяра Хрыста была прынята і павярнула бег гісторыі. Усё гэта здзейснілася дзякуючы спаўненню Сынам волі Айца. Згода Езуса з воляй Айца Нябеснага прынесла вечнае збаўленне ўсім тым, хто дазваляе Яму весці сябе.

Малітва вернікаў


Молімся Езусу Хрысту, нашаму Пану, які ёсць адзіным нашым Памочнікам у Айца:

1. Молімся за Касцёл святы, каб паказваў усім людзям сапраўдны шлях да Хрыста.
 Цябе просім…
2. Молімся за ўсіх ахрышчаных, каб супрацоўнічалі з асвячальнай ласкай і развівалі ў сабе Божае жыццё.
 Цябе просім…
3. Молімся за ўсіх грэшнікаў, каб час Вялікага посту быў для іх часам сапраўднага навяртання і вяртання да любячага Айца.
 Цябе просім…
4. Молімся за нашых блізкіх і сяброў, якіх прыгнятае крыж штодзённасці, каб у цярпеннях заўсёды стараліся бачыць волю самога Бога.
 Цябе просім…
5. Молімся за ўсіх памерлых, за душы, які церпяць у чысцы, каб Хрыстус Пан прыняў іх да ліку збаўленых.
Цябе просім…
6. Молімся за нас саміх, каб мы маглі годна падрыхтавацца да пасхальных святаў.
 Цябе просім…
 
Пане Езу Хрыстэ, Ты наш Збаўца. Табе пашана і хвала сёння і ў вечнасці. Амэн.

(JM)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)