Каб знайсці любоў і міласэрнасць у вачах Пана Бога і атрымаць адплату ў дзень уваскрасення справядлівых, Збаўца свету заахвочвае нас станавіцца больш пакорнымі і ціхімі, а таксама штодзённа вучыцца бескарыслівай любові да бліжніх.
Абавязак хрысціяніна — няспынна развіваць, умацоўваць сваю веру і даваць яе праўдзівае сведчанне іншым, каб і іх вера таксама ўзрастала і памнажаўся давер усемагутнаму Богу, які заўсёды застаецца верным сваім абяцанням.
Сёння літургія слова нагадвае нам пра вышэйшыя каштоўнасці і перасцерагае, каб не аддалі свайго сэрца зямным дабротам. «Марнасць марнасцяў» тут, на зямлі, калі мы бачым сэнс толькі ў зямных дабротах.
Праз словы святога Евангелля паводле Лукі Езус заахвочвае нас прыгледзецца да свайго штодзённага жыцця: каго мы наследуем — Марту ці яе сястру Марыю?
Сёння мы чуем словы найбольшай запаведзі ў Законе — запаведзі любові. І, як і ў кожнага чалавека, у нас з’яўляюцца пытанні, таму што, калі Бог не дакранецца да нашага сэрца, цяжка зразумець загады адносна любові.
Толькі прыняцце Езуса, які з'яўляецца найбольшым дабром і любоўю, можа гарантаваць чалавеку шчасце.
На голас Божага паклікання адказвае той, хто цалкам спадзяецца на Пана і ў паўнаце Яму давярае.
Вялікі Бог хоча карміць нас сваім Словам і Целам, гэтаму зайздросцяць нават анёлы ў небе. Ці ўсведамляем мы веліч свайго хрысціянскага паклікання або гэта для нас проста традыцыя?
Прызнанне віны дае жыццё — прабачэнне. Прабачэнне і апраўданне зла, якое здзяйсняецца людзьмі, магчыма толькі праз веру ў Езуса Хрыста, а не праз закон.
Сёння Збаўца свету праз словы святога Евангелля паводле Лукі паказвае нам: тое, што немагчыма ў людзей, магчыма ў Бога – нават уваскрашэнне памерлых.
Сёння ў Евангеллі мы чуем пра аздараўленне слугі сотніка. Здзіўляе, па-першае, хваляванне сотніка за свайго слугу. Адначасова можна задаць сабе пытанне: ці ёсць у нашым жыцці тыя, за каго мы моцна перажываем і хвалюемся?
Сапраўдная любоў мае сваю крыніцу ў Святой Тройцы. Бог Айцец паслаў у свет «Сына, Слова Праўды і Духа Суцяшыцеля», для таго, каб мы разумелі эканоміку Божай любові, якая адрозніваецца ад чалавечай.
Сёння таксама і кожнаму з нас Дух Святы шчодра дае пэўныя дары. Прычым дары і служэнні – розныя, а Дух Святы – адзін і той жа самы.
Сам Бог моліцца за нас. Мы не павінны ўжо нічога баяцца, а бязмерна давяраць Божаму Провіду, таму што ўсё ў Яго руках.
Усе мы чакаем прыйсця Новага Суцяшальніка, якім з'яўляецца Святы Дух. Ён праз свае дары аднаўляе супольнасць Касцёла і дапамагае сведчыць аб Уваскрослым Хрысце ў сучасным свеце.