Сённяшнее Евангелле прадстаўляе нам цуд аздараўлення сляпога. Можа, здзівяць нас незвычайныя дзеянні Езуса падчас аздараўлення. Няўжо не мог Ён проста дакрануца?
Мы ўсе ахрышчаныя, і ў нас цячэ вада з жывой крыніцы. Яна абмывае наша грэшнае жыццё і асвячае яго. У Трэцюю нядзелю Вялікага посту мы аднаўляем наш запавет з Богам, заключаны падчас хросту, каб яшчэ раз атрымаць жывую ваду, — ласку, якою з’яўляецца сам Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах.
Езус Хрыстус звяртаецца сёння да кожнага з нас, як некалі прамовіў да сваіх вучняў падчас перамянення на гары Табор: «Устаньце і не бойцеся!» Мы не павінны баяцца спакусаў і выклікаў сучаснага свету, трэба толькі трываць у Богу, бо «Ён — наша дапамога і абарона».
Вялікі пост — перыяд навяртання і ачышчэння душы праз шчырае пакаянне. Езус Хрыстус дае нам гэты час, каб глыбей зразумець нашыя слабасці і недасканаласці, убачыць свае грахі і зрабіць пастановы, каб працаваць над сваімі недахопамі і з дапамогаю Божай ласкі распачаць новае жыццё ў святле хрысціянскай веры.
Сёння распачынаем чарговы Вялікі Пост у нашым жыцці. Заўсёды з новым этапам мы звязваем нейкія ідэі, сілы і жаданні. Але ці пытаемся мы ў Бога, што хоча Ён, каб мы зрабілі ў нашым жыцці?
Сённяшняе Евангелле заклікае нас верыць у Божы Провід у матэрыяльных рэчах, таму што Бог ніколі не пакіне чалавека. Мы павінны спачатку клапаціцца пра справы Божыя і лёс Божага Валадарства на зямлі, а ўсё іншае атрымаем ад Бога.
Езус Хрыстус, звяртаючыся да сваіх вучняў, раскрывае ім сэнс простай Божай мудрасці і спрадвечнай любові: «Любіце ворагаў вашых і маліцеся за тых, хто пераследуе вас, каб сталіся вы сынамі Айца вашага, які ў нябёсах».
З Кнігі мудрасці Сіраха пачуем, што Бог адкрывае перад чалавекам два шляхі: жыццё і смерць, і не дае дазволу грашыць. З вялікай любові да чалавека Бог надзяляе яго свабодай чыніць дабро і пазбягаць зла. Сумленне падказвае чалавеку накірунак правільнага выбару.
Свет патрабуе святла праўды і солі дабра. Мы ўсе павінны быць святлом і соллю, каб людзі маглі пазнаць праўду і, умацаваныя дабром, праслаўлялі Бога. Падчас Эўхарыстыі Хрыстус асвятляе сваёй праўдай і корміць сваім Целам усіх, хто хоча памнажаць дабро на зямлі і служыць праўдзе.
Пасхальныя таямніцы і дзеянне жывога Бога — гэта самае галоўнае ў нашай веры. Хрысціянства — гэта не збор законаў ці нормаў, але адносіны з жывым Богам, які дзейнічае ў нашым штодзённым жыцці.
Ці здольныя мы сёння пакінуць усё, каб прыйсці да Хрыста на сустрэчу, ці гатовыя ўсё даверыць Яму?
Кожны хрысціянін пакліканы да руплівага апостальскага служэння на хвалу Божую і на карысць бліжнім. Бог кліча сёння кожнага з нас абвяшчаць Добрую Навіну пра Збаўленне: «Вось Ягнё Божае, якое бярэ на сябе грэх свету».
Прарок Ісая звяртае сёння нашу ўвагу на тое, што Езус «прынясе народам Правасуддзе». Ён называе Хрыста святлом для народаў, якія знаходзяцца ў цемры. Езус, жывучы на зямлі, чыніў дабро, аздараўляў усіх апанаваных д’яблам, таму што быў памазаны Духам Святым і меў моц ад Бога, — пачуем з кнігі Дзеяў Апосталаў.
Сын Божы - вечнае Слова - стаў чалавекам, каб людзі сталі сынамі Бога. Хрыстус з'яўляецца канчатковым Словам Бога да людзей і Збаўцам. Хто слухае Хрыста, становіцца Божай святыняй.
Літургія слова скіроўвае нашыя думкі да падзей, якія папярэднічалі нараджэнню Езуса Хрыста. Звернем увагу на Юзафа, на яго збянтэжанасць і адначасова пакору.