Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на свята Хросту Пана (8 студзеня) |
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў |
07.01.2017 13:38 |
Каментарый да літургіі Сёння ў літургіі Каталіцкага Касцёла
ўспамінаем вельмі значную падзею — Хрост Езуса Хрыста ў Ярдане. Збаўца
свету прыходзіць да Яна, каб атрымаць ад яго хрост. Насамрэч Езус не
патрабаваў сакрамэнту хросту, таму што не меў граху. Але гэты святы сакрамэнт Бог устанавіў для таго, каб ачысціць людзей ад першароднага граху. Праз сакрамэнт хросту Езус бярэ на Сябе грахі кожнага з нас і ўдзяляе нам Сваю вялікую любоў і міласэрнасць, каб мы маглі называцца Божымі дзецьмі, дзецьмі адно спрадвечнага Нябеснага Айца. Каментарый да літургіі слова Прарок Ісая звяртае сёння нашу ўвагу на тое, што Езус «прынясе народам Правасуддзе». Ён называе Хрыста святлом для народаў, якія знаходзяцца ў цемры. Езус, жывучы на зямлі, чыніў дабро, аздараўляў усіх апанаваных д’яблам, таму што быў памазаны Духам Святым і меў моц ад Бога, — пачуем з кнігі Дзеяў Апосталаў. Голас з нябёсаў прамовіў: «Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў». Гэтыя словы гучаць, як падзяка Езусу за дар Збаўлення. Малітва вернікаў З’яднаем нашыя сэрцы ў супольнай малітве, праслаўляючы Хрыста-Збаўцу за Яго вялікую любоў да кожнага з нас і з даверам скіруем да Усемагутнага Бога свае просьбы:
Ойча Спрадвечны, выслухай малітвы нашых сэрцаў, якія з надзеяй кіруем да Цябе і дапамажы нам усведамляць сваю хрысціянскую годнасць. Праз Хрыста, Пана нашага, Які з Табою і Духам Святым жыве і валадарыць на вякі вечныя Амэн. |
Адноўлена 07.01.2017 13:44 |