Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на II Нядзелю Вялікага посту, Год А (12 сакавіка) |
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў |
10.03.2017 14:11 |
Каментарый да літургіі Літургічны перыяд Вялікага посту — гэта час духоўнага адраджэння для кожнага хрысціяніна, час, дадзены для таго, каб нанова ўсвядоміць, да чаго паклікаў нас Бог. Хрысціянін пакліканы быць благаслаўленнем для іншых, каб, спадзеючыся на Божую міласэрнасць і трываючы ў боязі Божай, дапамагаць бліжнім знайсці Бога, адкрыць Яго прысутнасць у штодзённым жыцці.
Літургія Божага слова сёння скіроўвае ўвагу на пакліканне Абрагама, Айца Божага народа. Бог загадаў Абрагаму выйсці з роднай зямлі і даў абяцанне благаслаўлення, якое распаўсюдзіцца на ўсе плямёны зямлі. У пасланні святога апостала Паўла да Цімафея мы пачуем заклік далучыцца да цярпенняў дзеля Евангелля. Езус Хрыстус звяртаецца сёння да кожнага з нас, як некалі прамовіў да сваіх вучняў падчас перамянення на гары Табор: «Устаньце і не бойцеся!» Мы не павінны баяцца спакусаў і выклікаў сучаснага свету, трэба толькі трываць у Богу, бо «Ён — наша дапамога і абарона».
Ойча Спрадвечны, у Табе — наша надзея, падтрымка і абарона, таму зараз з вялікім даверам і надзеяй на Тваю міласэрнасць звяртаемся да Цябе з просьбамі:
Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. Падрыхтавала Анастасія-Алена Блусянкова |
Адноўлена 10.03.2017 14:15 |